From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Новы Свержань (Стаўбцоўскі раён). Помнік архітэктуры барока.
Праваслаўны храм | |
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
| |
53°27′08″ пн. ш. 26°44′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новы Свержань |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Ордэнская прыналежнасць | Базыльяне |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька |
Першае згадванне | 1590 |
Дата заснавання | 1743 |
Дата пабудовы | 1743 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000619 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амаль адначасова з Петрапаўлаўскім касцёлам, у 1590 годзе, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў у Новым Свержані ўніяцкую Успенскую царкву, магчыма, вымушаны падтрымліваць традыцыі Храптовічаў. Дакументам ад 10 верасня 1592 года ён вылучыў на гэтую царкву тры валокі зямлі, сенажаць і бясплатны памол на млыне.
Мураваны касцёл пры заснаваным князем Міхаілам Радзівілам манастыры базыльян на месцы драўлянай царквы узведзены ў 1743 г. як. Пасля скасавання ордэна ў 1833 г. пераасвячона ў праваслаўную царкву.
У час Вялікай Айчыннай вайны была пашкоджана: купал-званіца разбіты снарадамі, у некаторых месцах адбіта тынкоўка, прабіты дах. У канцы 1940-х гг. адрамантавана. Да 1980-х гг. не дзейнічала.
Храм аднавежавы, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага аб'ёмаў. Па баках апошняга прыбудаваны рызніцы. Над бабінцам надбудавана квадратная ў плане вежа, увянчаная фігурнай барочнай галоўкай. Грані яе апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі, якія імітуюць вокны. Вянчае вежу фігурная барочная галоўка. Сцены царквы ў верхняй частцы члянёны паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіным дэкаратыўным элементам фасада з'яўляецца партал бакавога заходняга ўвахода.
Інтэр'ер зальнага тыпу. У паўночнай частцы асноўнага аб'ёму вылучаны бабінец з двума бакавымі ўваходамі. Хоры падтрымліваюцца дзвюма драўлянымі калонкамі. Перакрыцце бэлечнае з плоскай падшыўной столлю.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000619 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.