Хрыстафор Калумб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрыстафор Калумб (італ.: Cristoforo Colombo, ісп.: Cristóbal Colón, парт.: Cristóvão Colombo) — італьянскі мараплавец родам з Генуі на службе Іспанскай кароны, якому звычайна прыпісваюць першаадкрыццё Амерыкі.
Хрыстафор Калумб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Cristoforo Colombo ліг.: Christoffa Corombo | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Francisco de Bobadilla[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 25 жніўня 1451 і не пазней за 31 кастрычніка 1451 |
||||||
Смерць |
20 мая 1506[3][4][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Columbus Family[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Christophorus Columbus | ||||||
Бацька | Даменіка Каломба[d][5] | ||||||
Маці | Сузанна Фантанароса[d][5] | ||||||
Жонка | Філіпа Маніз Перэстрэла[d] | ||||||
Дзеці | Фернанда Калумб[d] і Дыега Калон[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | падарожнік-даследчык, марак, мараплавец, падарожнік, вынаходнік | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | марскі транспарт, marine transportation[d][6] і марская навігацыя[d][6] | ||||||
Вядомы як | мараплавец і адкрывальнік Амерыкі | ||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | Іспанія | ||||||
Званне | адмірал і almirante de la mar Océana[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калумб першым з дакладна вядомых падарожнікаў перасек Атлантычны акіян у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар'я і першым з еўрапейцаў хадзіў у Карыбскім моры. Ён адкрыў і паклаў пачатак даследаванню Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, уключаючы іх кантынентальныя часткі і бліжэйшыя архіпелагі — Вялікія Антыльскія (Куба, Гаіці, Ямайка і Пуэрта-Рыка), Малыя Антыльскія (ад Дамінікі да Віргінскіх астравоў а таксама Трынідад) і Багамскія астравы (цэнтральная частка).
Сёння вядома, што першымі, хто дасягнуў Амерыкі, былі вікінгі яшчэ за 500 год да з'яўлення там экспедыцый Калумба. Тым не менш першаадкрывальнікам Амерыкі лічыцца Хрыстафор Калумб, таму што менавіта пасля яго падарожжаў пачалася гістарычна і колькасна значная каланізацыя гэтай часткі свету і няспыннае засяленне яе зямель людзьмі з іншых мацерыкоў.
Усяго Калумб здзейсніў 4 плаванні да Амерыкі:
- Першае плаванне (2 жніўня 1492 — 15 сакавіка 1493).
- Другое плаванне (25 верасня 1493 — 11 чэрвеня 1496).
- Трэцяе плаванне (30 мая 1498 — 25 лістапада 1500).
- Чацвёртае плаванне (9 мая 1502 — лістапад 1504).