From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хобіт: Бітва пяці войскаў» (англ.: The Hobbit: The Battle of the Five Armies) — трэцяя і заключная частка кінатрылогіі «Хобіт» рэжысёра Пітэра Джэксана, экранізацыі аповесці-казкі прафесара Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Сусветная прэм’ера адбылася 1 снежня 2014 года ў Лондане[17]. Выхад фільма ў пракат у Беларусі адбыўся 11 снежня 2014 года.
Гэты фільм, як і ў папярэдніх частках, здымаўся камерамі «RED Epic» з разрозненнем высокай якасці, з частатой 48 кадраў у секунду[18]. Фільм лічыцца перадгісторыяй стужак кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і апошняй экранізацыяй літаратурнага свету Толкіна, паколькі Крыстафер Толкін і Пітэр Джэксан дасягнулі прававога ўрэгулявання, што трылогія «Хобіт» з’яўляецца апошняй адаптацыяй літаратурных твораў Толкіна.
У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным паміж «Warner Bros.» і «New Line Cinema», прэм’еры трох фільмаў пройдуць ва Уэлінгтане, Лос-Анджэлесе і Лондане адпаведна. У фільме апавядаецца пра падзеі, якія адбываюцца ў Каралеўстве Эрэбор, пасля таго, як гномы абудзілі гіганцкага цмока Смаўга, які цяпер ляціць на горад Эсгарот. Велізарная армія гоблінаў пад камандаваннем Азога набліжаецца, неўзабаве адбудзецца вялікая бітва.
Калі атрад з трынаццаці гномаў наймаў хобіта Більба Торбінса ў якасці ўзломшчыка і чатырнаццатага, «шчаслівага», удзельніка паходу да Адзінокай гары, Більба лічыў, што яго прыгоды скончацца, калі ён выканае сваю задачу — знойдзе скарб, які так неабходны правадыру гномаў Торыну. Падарожжа ў Эрэбор, захопленае цмокам Смаўгам каралеўства гномаў, апынулася яшчэ больш небяспечным, чым лічылі гномы і нават Гандальф — мудры чараўнік, які працягнуў Торыну і яго атраду руку дапамогі.
У пагоню за гномамі накіравалася армія оркаў, якіх вядзе старадаўняе зло, што абудзіліся ў руінах Дол-Гулдура, а эльфы і людзі, з якімі Більба і яго таварышам прыйшлася мець справу падчас падарожжа і якія пацярпелі ад жадання гномаў вярнуць свой дом, прад'явілі правы на шчодрую ўзнагароду — частку скарбаў Адзінокай гары. Хутка непадалёк ад Адзінокай гары сустрэнуцца пяць армій, і толькі кровапралітная бітва вызначыць вынікі смелага паходу гномаў.
Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[19]:
Персанаж | Акцёр / Актрыса |
---|---|
Більба Торбінс | Марцін Фрымен |
Гандальф Шэры | Іэн Мак-Келен |
Галадрыэль | Кейт Бланшэт |
Саруман Белы | Крыстафер Лі |
Торын Дубашчыт | Рычард Армітыдж |
Легалас | Арланда Блум |
Таўрыэль | Эванджэлін Лілі |
Балін | Кен Стот |
Бофур | Джэймс Несбіт |
Глоін, бацька Гімлі | Пітэр Хэмблтан |
Доры | Марк Хэдлау |
Норы | Джэд Брофі |
Кілі | Эйдан Цёрнер |
Філі | Дын О’Горман |
Двалін | Грэм Мак-Іавіш |
Оін | Джон Калін |
Бомбур | Стывен Хантэр |
Оры | Адам Браўн |
Біфур | Уільям Кірхер |
Радагаст Буры | Сільвестр Мак-Кой |
Некрамант | Бенедыкт Камбербэтч |
Смаўг, цмок (вобраз і голас) | Бенедыкт Камбербэтч |
Трандуіл | Лі Пейс |
Беарн | Мікаэль Персбрант |
Бард Лучнік | Люк Эванс |
Бургамістр Эсгарота | Стывен Фрай |
Азог | Ману Бенет |
Больг | Лаўрэнс Макар |
Баін | Джон Бел |
Альфрыд | Раян Гейдж |
The Hobbit: The Battle of the Five Armies | |
---|---|
Саўндтрэк Говард Шор | |
Дата выпуску | 2014 |
Запісаны | 2011 — 2014 |
Жанр | прыгодніцкі фільм[1][2][…], фэнтэзійны фільм[2][3][…], баявік і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Працягласць | 144 хв. |
Прадзюсары | Говард Шор, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс |
Краіна | |
Лэйбл гуказапісу | WaterTower Music, Decca Records |
|
|
Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтак жа як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдніх фільмаў, напісана Говардам Шорам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.