Хобіт: Бітва пяці войскаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хобіт: Бітва пяці войскаў» (англ.: The Hobbit: The Battle of the Five Armies) — трэцяя і заключная частка кінатрылогіі «Хобіт» рэжысёра Пітэра Джэксана, экранізацыі аповесці-казкі прафесара Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Сусветная прэм’ера адбылася 1 снежня 2014 года ў Лондане[17]. Выхад фільма ў пракат у Беларусі адбыўся 11 снежня 2014 года.
Гэты фільм, як і ў папярэдніх частках, здымаўся камерамі «RED Epic» з разрозненнем высокай якасці, з частатой 48 кадраў у секунду[18]. Фільм лічыцца перадгісторыяй стужак кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і апошняй экранізацыяй літаратурнага свету Толкіна, паколькі Крыстафер Толкін і Пітэр Джэксан дасягнулі прававога ўрэгулявання, што трылогія «Хобіт» з’яўляецца апошняй адаптацыяй літаратурных твораў Толкіна.
У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным паміж «Warner Bros.» і «New Line Cinema», прэм’еры трох фільмаў пройдуць ва Уэлінгтане, Лос-Анджэлесе і Лондане адпаведна. У фільме апавядаецца пра падзеі, якія адбываюцца ў Каралеўстве Эрэбор, пасля таго, як гномы абудзілі гіганцкага цмока Смаўга, які цяпер ляціць на горад Эсгарот. Велізарная армія гоблінаў пад камандаваннем Азога набліжаецца, неўзабаве адбудзецца вялікая бітва.