![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Sun920607.jpg/640px-Sun920607.jpg&w=640&q=50)
Фотасфера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фотасфера — выпраменьвальны слой зорнай атмасферы, у якім фармуецца бесперапынны спектр выпраменьвання. Фотасфера дае асноўную частку выпраменьвання зоркі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Sun920607.jpg/320px-Sun920607.jpg)
Фотасфера істотна непразрыстая (аптычная таўшчыня ), яна паглынае і затым перавыпраменьвае энергію, якая паступае з нетраў зоркі. У сілу непразрыстасці фотасферы перанос энергіі ідзе канвектыўным шляхам: у выпадку сонечнай фотасферы канвекцыя назіраецца як грануляцыя фотасферы, гэта значыць у выглядзе светлых гарачых канвектыўных ячэек (гранул). Працягласць фотасферы залежыць ад яе празрыстасці і, такім чынам, шчыльнасці. Так, тыповая працягласць фотасфера па глыбіні складае для Сонца ~300 км , для белых зорак галоўнай паслядоўнасці спектральнага класа A0V — ~1000 км, для гігантаў класа G — ~104—105 км, гэта значыць значна менш дыяметра зоркі, з чым, у прыватнасці, звязана тое, што Сонца мае рэзкі бачны край.
Тэмпература фотасферы расце з глыбінёй, што выклікае бачнае пацямненне краю сонечнага дыска: пры аднолькавай аптычнай даўжыні шляху выпраменьванне ў цэнтры дыска прыходзіць вертыкальна з большай глыбіні і, адпаведна, з больш гарачых слаёў фотасферы, у адрозненне ад выпраменьвання перыферыі дыска, што прыходзіць па датычнай з больш халодных знешніх слаёў фотасферы. На паверхні фотасферы Сонца таксама назіраюцца буйнамаштабныя вобласці паніжанай тэмпературы — сонечныя плямы (розніца тэмпературы дасягае 1500 К).
У фотасферы фармуецца бесперапынны спектр выпраменьвання зоркі. Над фотасферай тэмпература і празрыстасць зорнай атмасферы (храмасферы, у якой фармуюцца лініі паглынання зорных спектраў, і кароны) пачынае падвышацца, даходзячы ў кароне да мільёнаў градусаў.