From Wikipedia, the free encyclopedia
Храмасфера (ад стар.-грэч.: χρομα — колер; σφαίρα — шар, сфера) — знешняя абалонка Сонца і іншых зорак таўшчынёй каля 10 000 км, навакол фотасферы.
Паходжанне назвы гэтай часткі сонечнай атмасферы звязана з яе чырвоным колерам, выкліканым тым, што ў яе бачным спектры дамінуе чырвоная H-альфа лінія выпраменьвання вадароду. Верхняя мяжа храмасферы не мае выяўленай гладкай паверхні, з яе пастаянна выцякаюць гарачыя выкіды, званыя спікуламі (з-за гэтага ў канцы XIX стагоддзя італьянскі астраном Анджэла Секі, назіраючы храмасферу ў тэлескоп, параўнаў яе з падпаленымі прэрыямі). Тэмпература храмасферы павялічваецца з вышынёй ад 4000 да 15 000 градусаў. Храмасферу прынята падзяляць на дзве зоны:
Шчыльнасць храмасферы Сонца невялікая, таму яркасць яе недастатковая, каб назіраць яе ў звычайных умовах. Але пры поўным сонечным зацьменні, калі Месяц закрывае яркую фотасферу, размешчаная над ёй храмасфера становіцца бачнай. Яе таксама можна назіраць у любы час з дапамогай спецыяльных вузкапалосных аптычных фільтраў.
Для назірання розных структур, спецыфічных для храмасферы Сонца, лепш за ўсё падыходзіць фільтр, які вылучае выпраменьванне ў нейкай яркай храмасфернай лініі, гэта значыць з даўжынёй хвалі, на якую прыпадае значная частка выпрамененага (або паглынальнага для ліній паглынання) храмасферай святла. Як ужо паказана, гэта ў першую чаргу чырвоная лінія H-альфа (Hα) з серыі Бальмера з даўжынёй хвалі 656,3 нм, здымак Сонца ў якой атрымліваецца чырванаватым. Таксама шырока выкарыстоўваюцца фільтры двух фіялетавых фраунгоферавых ліній іанізаванага кальцыю, здымак Сонца ў святле кожнай з іх атрымліваецца сіняватым: лінія Ca II K (393,4 нм) і лінія Ca II H (396,8 нм). Асноўныя храмасферныя структуры, якія бачныя ў гэтых лініях, гэта[1]:
Храмасферы існуюць не толькі ў Сонца, але і ў іншых зорак, аднак іх даследаванне спалучана са значна большымі цяжкасцямі, чым для храмасферы Сонца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.