У Цзэцянь
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Цзэцянь (кіт. трад. 武則天, спр. 武则天, піньінь Wǔ Zétiān, пал. У Цзэтянь (17 лютага 624 — 16 снежня 705)[8] — кітайская імператрыца, якая кіравала Кітаем на працягу сарака гадоў, з 665 года да сваёй смерці.
У Цзэцянь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 武曌(武則天)[1] | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Emperor Ruizong of Tang[d] | ||||||
Пераемнік | Emperor Zhongzong of Tang[d] | ||||||
Нараджэнне |
17 лютага 624 |
||||||
Смерць |
16 снежня 705[3] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Танская імперыя і Чжоу | ||||||
Бацька | Wu Shihuo[d][6] | ||||||
Маці | Yang[d] | ||||||
Муж | Emperor Gaozong of Tang[d][6] і Emperor Taizong of Tang[d] | ||||||
Дзеці | Li Hong[d], Li Xian[d][7], Emperor Zhongzong of Tang[d], Emperor Ruizong of Tang[d], Princess Taiping[d] і Princess Si of Anding[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Дзейнасць | паэзія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Цзэцянь з’явілася ў імператарскім двары як наложніца кітайскага імператара Тай-цзуна (руск.) (бел., дынастыі Тан. Пасля смерці імператара трапіла ў гарэм, а затым атрымала тытул жонкі яго сына-імператара Гаа-цзуна (руск.) (бел.. Калі Гаа-цзун памёр, яна доўгі час правіла краінай, змяняючы на троне сваіх сыноў, пакуль у 690 годзе не заняла трон асабіста, адхіліўшы ад улады свайго сына Жуй-цзуна (руск.) (бел.. Атрымаўшы уладу, яна абвясціла новую дынастыю У Чжоу (руск.) (бел..
Аднак пасля смерці У Цзэцянь, яе сын Чжун-цзун (руск.) (бел. зноў вярнуўся на трон у якасці імператара адноўленай дынастыі Тан, а пасля яго — зноў Жуй-цзун (руск.) (бел.. Яна згадваецца таксама пад імёнамі У Чжаа (кіт. 武曌, піньінь Wǔ Zhào, пал. У Чжао), У-хоу (кіт. 武后, піньінь Wǔ Hòu — імператрыца У) або Цянь-хоу (кіт. 天后, піньінь Tian Hòu — Нябесная гаспадарыня)[9].
Перыяд яе праўлення адзначыўся шырокай экспансіяй Кітая, у прыватнасці уварваннем у Цэнтральную Азію і Карэю. Пры гэтым, у краіне бурна развівалася культура, а рэлігіі даасізм і будызм перайшлі пад заступніцтва дзяржавы. З часоў яе праўлення захаваліся такія выбітныя архітэктурныя збудаванні, як будыйскія пячоры Лунмэнь (Драконавыя вароты) і маўзалей Цяньлін (руск.) (бел..
У імператрыцы было чатыры сыны і дзве дачкі, двое з яе сыноў станавіліся імператарамі. Яе ўнук — імператар Сюань-цзун (руск.) (бел., праўленне якога лічыцца «залатым векам» танскай дынастыі.
Незвычайнасць яе валадарання заключалася ў тым, што яна прыняла мужчынскі тытул «імператар (руск.) (бел.» (хуандзі) і была фармальна адзінай жанчынай за ўсю чатырохтысячагадовую гісторыю Кітая, якая валодала вярхоўным тытулам. У іншых гістарычных выпадках жанчыны-кіраўніцы з тытулам «удовая імператрыца» (тайхоу) фактычна кіравалі дзяржавай, у той час як іх непаўналетнія сыны фармальна займалі трон[10] .
Ацэнкі яе праўлення ў гістарычнай літаратуры адрозніваюцца разнастайнасцю, часам дыяметральна процілеглыя — адны[хто?] гісторыкі малююць вобраз жорсткай шалапутнай бязбожнай царыцы, іншыя[хто?] — мудрай прасветленай гаспадарыні, якая ўвесь свой час клапоціцца пра дабрабыт краіны.