Карэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэя — геаграфічная тэрыторыя, якая ўключае Карэйскі паўвостраў і суседнія астравы і аб'яднаная агульнай культурна-гістарычнай спадчынай. У мінулым адзіная дзяржава. На поўначы мае сухапутную мяжу з КНР і Расіяй. На ўсход ад Карэі знаходзяцца Японскія астравы.
У 1945 годзе пасля паразы Японіі ў Другой сусветнай вайне тэрыторыя Карэі, якая з'яўлялася ў той час японскай калоніяй, была размежавана на дзве зоны ваеннай адказнасці: савецкую — на поўнач ад паралелі 38° з. ш. і амерыканскую — на поўдзень ад яе. Пасля, у 1948 годзе, на тэрыторыі гэтых зон узніклі дзве дзяржавы: Рэспубліка Карэя на поўдні і Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка на поўначы.
Тэрыторыя Карэі — 220,8 тыс. кв. км. Сумарнае насельніцтва абедзвюх карэйскіх дзяржаў перавышае 70 млн чалавек, 99% насельніцтва карэйцы. Вернікі галоўным чынам будысты і хрысціяне.
Прырода — гл. Карэйскі паўвостраў, Маньчжура-Карэйскія горы.