Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч (? — паміж 1745 і 1750) — дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч, войскі менскі[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Жыгімонта Ваньковіча і Соф’і Храпавіцкай, дачкі віцебскага кашталяна.

Мечнік менскі, войскі менскі ў 1738—1763 гадах, стараста рушаўскі ў 1728 годзе. Пасол на соймы 1711, 1717, 1722, 1726, 1734 гадоў, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1730 годзе.

Валодаў у 1707 годзе маёнткамі Волма, Кабылічы, Гарэлец Менскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета з 1714 года,

Памёр паміж 1745 і 1750 гадах.

Сям’я

У першым шлюбе з Аленай-Барбарай з Валадковічаў, з якой меў сыноў:

  • Антоні, стараста рушаўскі.
  • Тадэвуш-Казімір, стараста шатроўскі, канюшы менскі, лоўчы менскі, падчашы менскі.

У другім шлюбе з Тэрэзай з Філіповічаў, з якой меў сына Адама.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.