(пам. 1750-я) войскі менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Леан Павел Валадковіч (канец XVII стагоддзя — 1750-я) — дзяржаўны дзеяч.
Лявон Павел Валадковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніэль Казімір Філіповіч[d] | ||||||
Пераемнік | Мікалай Казімір Свянціцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дамінік Алойзы Валадковіч[d] | ||||||
Пераемнік | Стэфан Быкоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Жыжэмскі[d] | ||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць | 1750-я | ||||||
Род | Валадковічы | ||||||
Бацька | Дамінік Алойзы Валадковіч[d] | ||||||
Маці | Тэрэза з Янішэўскіх[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя з Цеханавецкіх[d] і Францішка з дэ Раесаў[d] | ||||||
Дзеці | Тэрэза з Валадковічаў[d] і Міхал Валадковіч[d] |
Сын менскага стольніка Дамініка Валадковіча і Тэрэзы з Янішэўскіх, пісараўны гродскай менскай. Дата нараджэння не вядома, але, імаверна, да пачатку XVIII стагоддзя, бо паводле каралеўскага прывілея ад 23 чэрвеня 1716 года на абознага менскага, выданым па смерці папярэдняга абознага Даніеля Філіповіча, урад надаваўся Леану Паўлу Валадковічу і за ўдзел у некаторых вайсковых выправах. Імаверна, ён удзельнічаў у Паўночнай вайне са шведамі.
Акрамя Леана Паўла ў сям’і былі яшчэ дзеці, але да сталасці толькі шэсць сыноў — Ян Станіслаў, крайчы менскі, Феліцыян Піліп, першасвятар уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай, сам Леан Павел, Антоні Леан, у 1732 годзе ксёндз у Новагародскім кляштары дамініканаў, Станіслаў Пётр, у 1731 годзе прыёр менскі і вікарый Беларускай правінцыі Базыльянскага ордэна. У 1731 годзе рыхтаваўся да ўступлення ў кляштараў і наймалодшы брат Марцін, але нечаканая смерць старэйшага брата Яна Станіслава, крайчага менскага, прымусіла яго адмовіцца ад прыняцца духоўнага сану і вярнуцца да свецкага жыцця. А таксама было тры дачкі — Тэафілія, свецкае імя Францыска, значны час у XVIII ст. была старэйшай Менскага жаночага францысканскага кляштара, Марцыяна, узяла шлюб з Станіславам Ратамскім і Ганна, узяла шлюб з Антонія Крукоўскім, падчашым аршанскім.
Абозны менскі Леан Павел Валадковіч брыў актыўны ўдзел у палітычным жыцці павета. На грамнічным (лютаўскім) менскім павятовым сойміку 1721 года Леан Валадковіч абраны дэпутатам (суддзёй) Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, вышэйшай судовай установы краіны, на 1721—1722 гады.
У лютым 1734 года, пасля смерці павятовага менскага харужага і палкоўніка Яна Ежы Завішы, Леан Павел Валадковіч на ваяводскім (павятовым) сойміку абіраны як палкоўнік Менскага ваяводства (кіраўнік менскага павятовага паспалітага рушэння). Па сканчэнні сойміка новы палкоўнік прынёс прысягу і выступіў з прамовай, у якой абяцаў мужна абараняць Айчыну і шляхецкія вольнасці.
Пасля смерці 11 жніўня 1731 года бацькі Дамініка Валадковіча, стольніка менскага, і праз паўгода — смерці старэйшага брата Яна Станіслава, які мог прэтэндаваць на ўрад, Леан Павел прыклаў значныя высілкі, каб захаваць за сабой ганаровы бацькоўскі тытул стольніка. Ён добраахвотна адмовіўся ад тытула абознага і атрымаў прывілей на вакантны ўрад стольніка менскага, падпісаны 30 лістапада 1731 года каралём і вялікім князем Аўгустам II. Пасля смерці ў сярэдзіне 1748 года Уладзіслава Ваньковіча, войскага менскага, Валадковіч адмовіўся на карысць Стэфана Быкоўскага ад урада стольніка менскага. Дамогся каралеўскага прывілея, падпісанага 28 лістапада 1748 года, на вышэйшы ўрад войскага менскага.
Леана Паўла Валадковіча неаднаразова выбірлі дэпутатам соймаў Рэчы Паспалітай. На ваяводскім сойміку 9 жніўня 1732 года яго выбралі паслом на экстраардынарны сойм Рэчы Паспалітай. На нечарговым павятовым сойміку 12 лютага 1733 года ён атрымаў дэпутатства на элекцыйны сойм, на якім выбіралі караля Аўгуста III. 26 чэрвеня 1750 года выбраны паслом на экстраардынарны сойм Рэчы Паспалітай.
Пасля шлюбу з Канстанцыяй з Цеханавецкіх, акрамя добрага пасагу, атрымаў значныя матэрыяльныя і грашовыя наданні ад сваіх бацькоў. Гэта дало магчымасць заняцца ліхвярствам. Так, 25 лютага 1728 года Леан Павел з жонкай Канстанцыяй пазычылі Аляксандру Юзэфовічу-Глябіцкаму, старасту судоваму аршанскаму, і яго жонцы Дамініцы з Масальскіх вялікую суму грошай — 6000 бітых талераў, «не бракаваных, галандэрскіх». Пазыка была забяспечана заставай Валадковічаам Лушкавіцкага маёнтка, аддзеленага ад Бешанковіцкай маёмасці ў Віцебскім ваяводстве.
Імаверна, адносіны з жончынай раднёй складваліся нялепшым чынам. У судовых матэрыялах Менскага павета 1720-х гадоў захаваліся сведчанні пра іх нязгоды. Найбольш імаверна, радня жонкі неахвотна выконвала ўмовы шлюбнага кантракта і маладыя не маглі своечасова і цалкам атрымаць жончын пасаг. Судовая справа за Бачэйкава ў Полацкім павеце прывяла да таго, што Фелікс Нікадэм Цеханавецкі, харужы браслаўскі, стараста апескі, у студзені 1726 года загадаў сваім слугам перахапіць Валадковіча ў дарозе і збіць разам са слугамі і памочнікамі. Судовыя справы Леана і Канстанцыі з Цеханавецкіх Валадковічаў з раднёй жонкі мелі працяг і ў студзені 1737 года, калі ў Менскім гродскім судзе разглядалася справа, пачатая Валадковічамі супраць Феліцыяны з Друцкіх-Падбярэзскіх, маці Канстанцыі. Праз два месяцы, 5 красавіка 1737 года з Менскім гродскім судзе разглядалася справа, якую супраць стольніка менскага пачалі Марцін і Антоні Цеханавецкія.
Напэўна, Леану Паўлу Валадковічу не заўсёды хапала сродкаў для куплі патрэбных участкаў зямлі. Яму даводзілася неаднойчы пазычаць неабходныя сумы грошай. Ён не заўсёды своечасова разлічваўся з пазыкамі. У 1729 годзе за несвоечасовае вяртанне пазычаных грошай па дэкрэце Галоўнага Трыбунала ВКЛ на яго ўскладзена баніцыя, а ў яго маёмасць накіравалі скарбовых дваран для спагнання і самой пазыкі, і судовых накладаў. Выратавала атрыманне Валадковічам каралеўскага глейта , што даваў шасцімесячную адтэрміноўку ад спагнання пазыкі і працэнтаў за карыстанне ёю.
Другі шлюб з Францішкай з дэ Раесаў быў нядоўгі. Здароўе войскага менскага было падарвана цяжкай хваробай, і ён памёр імаверна ў пачатку 1750-х гадоў, бо 22 снежня 1752 года ўрад войскага менскага каралеўскім прывілеем нададзены Міхалу Жыжэмскаму, былому падстолію менскаму.
Францішка з дэ Раесаў памерла ў 1764 годзе, пакінула на апекуноў непаўналетніх дзяцей. Дзякуючы таму, што апекунамі прызначаны ўплывовыя асобы — браты мужа Феліцыян Піліп Валадковіч, мітрапаліт усяе Русі, Марцін Валадковіч, гараднічы менскі, і родны брат маці Юзаф дэ Раес, суддзя земскі троцкі, нашчадкі Леана Паўла захавалі ўсе спадчынныя землі. Адразу па смерці бацькі і маці на спадчыну па памёрлых прад’явілі патрабаванні пазыкадаўцы — Хмары, Кастравіцкія і Жыжэмскія, якія патрабавалі вярнуць пазыкі, некалі атрыманыя і нявернутыя памёрлымі бацькамі.
Леан Павел Валадковіч двойчы браў шлюб: першай жонкай была Канстанцыя з Цеханавецкіх, старасцянка апеская, дачка Канстанціна Гіпаліта Цеханавецкага, старосты апескага, і Феліцыяны з Друцкіх-Падбярэзскіх.
З першай жонкай меў чацвёра дзяцей:
Канстанцыя з Цеханавецкіх памерла ў канцы 1744 года, адчуўшы сябе дужа хворай запісала мужу ўсе свае землі і наяўныя грошы. Пасля смерці жонкі Валадковіч 13 снежня 1744 года «прыняў усіх падданых сваёй жонкі» ў сваё валоданне.
У другі раз узяў шлюб з Францішкай з Дэ Раесаў, дачкой Казіміра, скарбніка менскага, і Феліцыяны з Эйсмантаў. Крыху раней, у пачатку 1730-х гадоў, з яе сястрой Ганнай узяў шлюб Марцін Валадковіч, малодшы брат Леана Паўла. З другой жонкай меў трох дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.