From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Сцяпанавіч Садзін (19 сакавіка 1924, Чыркова, Лунінскі раён , Пензенская вобласць, Расія[1] — 23 лютага 2010, Слуцк) — беларускі мастак. Выдатнік народнай адукацыі (1985), Заслужаны работнік культуры БССР (1985), член Беларускага саюза мастакоў (1964), ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна (2006).
Уладзімір Сцяпанавіч Садзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 2010 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў на | Уладзімір Басалыга, Міхаіл Басалыга, Уладзімір Акулаў, Георгій Скрыпнічэнка, Уладзімір Цэслер |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Расіі. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1940) навучаўся ў фабрычна-завадской школе, атрымаў спецыяльнасць слесара па рамонце аўтамабіляў. Працаваў у Ташкенце[2].
У 1942 годзе прызваны ў войска. Служыў у артылерыйскіх частках. Удзельнік баявых дзеянняў на Курскай дузе, ва Украіне, Беларусі і Усходняй Прусіі[2].
З 1945 года да самай смерці жыў Слуцку[3], займаўся творчасцю і мастацкай педагагічнай дзейнасцю ў студыі пры мясцовым Доме культуры.
Скончыў завочнае аддзяленне малявання і жывапісу Усесаюзны Дом народнай творчасці ў Маскве (1953). Выкладчыкамі яго былі Р. Закін, А. Зэдэлер. Таксама на творчую манеру мастака аказалі ўплыў У. А. Фаворскі, Ю. М. Непрынцаў, М. М. Жукаў.
Уладзімір Садзін выгадаваў цэлую плеяду мастакоў, у тым ліку братоў Уладзіміра і Міхаіла Басалыг, Георгія Скрыпнічэнку, Уладзіміра Голуба, Уладзіміра Цэслера, Уладзіміра Акулава, Уладзіміра Суздальцава, Ігара Ціткоўскага, Аляксандра Рубца і іншых[4].
Памёр 23 лютага 2010 года. Пахаваны ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна[3].
Аўтар графічных (у тэхніцы лінагравюры) і жывапісных твораў. Стварыў больш за тысячу работ. Многія з іх цяпер знаходзяцца ў музеях Беларусі, ЗША, В’етнама, Расіі, Казахстана, Японіі, Германіі, Англіі, Ірландыі і іншых краін[3].
Займаўся кніжнай графікай. Ім створаны экслібрысы для для слуцкага настаўніка і краязнаўцы Рыгора Родчанкі, Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі, а таксама для літаратурнага крытыка Рыгора Шкрабы, гімнасткі Нэлі Кім, касманаўта Уладзіміра Кавалёнка, калекцыянера і кіраўніка Міжнароднага клуба экслібрысістаў прафесара Петэра Майера і шэраг іншых[5].
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Кёнігсберга» і іншымі[3].
Імя Уладзіміра Садзіна носіць мастацкая галерэя ў Слуцку, якая з’яўляецца філіялам Слуцкага краязнаўчага музея.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.