Remove ads
савецкі касманаўт From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Васільевіч Кавалёнак (нар. 3 сакавіка 1942, в. Белае, Крупскі раён, Мінская вобласць) — савецкі і беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Уладзімір Васільевіч Кавалёнак | |
---|---|
Краіна: | СССР |
Спецыяльнасць: | Лётчык-касманаўт |
Воінскае званне: | генерал-палкоўнік авіяцыі[d] |
Экспедыцыі: | Саюз-25, Саюз-29, Саюз Т-4, Салют-6 |
Дата нараджэння: | 3 сакавіка 1942[1] (82 гады) |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 3 сакавіка 1942 года ў вёсцы Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР, дзе і правёў дзіцячыя і школьныя гады. Беларус. Скончыў 10 класаў сярэдняй школы на радзіме ў 1959 годзе.
У 1959 годзе паступіў у Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, якое скончыў у 1963 годзе. Служыў у ваенна-транспартнай авіяцыі, дзе здзяйсняў палёты на самалётах Ан-24 спачатку ў якасці другога пілота, а затым камандзіра карабля. У 1965 годзе разглядаўся як кандыдат у атрад касманаўтаў, залічаны не быў, але пакінуты ў рэзерве для наступнага залічэння.
У 1967 годзе быў залічаны ў атрад касманаўтаў, у групу ВПС № 4, дзе прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і курс падрыхтоўкі да палётаў на караблях тыпу «Саюз» і арбітальных станцыях «Салют».
У маі 1975 года ўваходзіў у склад дублюючага экіпажа пры палёце «Саюза-18-2».
У 1976 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына, пры гэтым не спыняў працу ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына.
З 9 па 11 кастрычніка 1977 года здзейсніў свой першы палёт у космас на касмічным караблі «Саюз-25» (пазыўны «Фатон-1») у якасці камандзіра карабля. У экіпаж таксама ўваходзіў Валерый Віктаравіч Румін. Па праграме палёту «Саюз-25» павінен быў састыкавацца са станцыяй «Салют-6», але з-за няштатных рэжымаў работы сістэмы збліжэння стыкоўку ажыццявіць не ўдалося і палёт быў датэрмінова спынены. Агульная працягласць першага знаходжання ў космасе склала 2 дні 44 хвіліны і 45 секунд.
У снежні 1977 года і ў студзені 1978 года ўваходзіў у склад дублюючых экіпажаў караблёў «Саюз-26» і «Саюз-27» адпаведна.
У 1984 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР. Прызначаны намеснікам начальніка 1-га ўпраўлення (падрыхтоўка касманаўтаў) Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. У сувязі з гэтым прызначэннем выбыў з атрада касманаўтаў.
З лютага 1986 года — намеснік камандуючага 37-й паветранай арміяй Вярхоўнага Галоўнакамандавання (стратэгічнага прызначэння). З сакавіка 1988 года — намеснік начальніка кафедры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба.
З 1989 па 1992 год з’яўляўся народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. З 1991 года — прэзідэнт Беларускай рэспубліканскай федэрацыі касманаўтыкі. З ліпеня 1992 года — начальнік Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Прысвоена званне генерал-палкоўніка авіяцыі ўказам ад 20 лютага 1993 года. Кандыдат ваенных навук, прафесар. З чэрвеня 2002 года — у запасе па ўзросце.
На выбарах Расійскай Дзяржаўнай думы 1995 года ўваходзіў у першую тройку федэральнага спісу Партыі эканамічнай свабоды (лідар — Канстанцін Баравы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.