горад у Цвярской вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Удо́мля (руск.: Удо́мля[2]) — горад (з 1981 года[2]) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Удомельскага раёна Цвярской вобласці. Горад-спадарожнік Калінінскай АЭС.
Горад
Удомля
| ||||||||||||||||||||||||||
Горад Удомля размешчаны ў паўночнай частцы Цвярской вобласці, дзе праходзіць водападзел паміж Балтыйскім і Каспійскім морамі, паміж вадазборнымі плошчамі рэк Волгі і Нявы, у мясцовасці з вялікай колькасцю балот і з ланцугом пагоркаў, на поўначы ўтвараюць лясную граду, на берагах азёр Песьва і Удомля, злучаных пратокай шырынёй 180 метраў.
За 330 км па аўтадарозе ад Масквы, за 176 км ад Цверы, за 50 км ад Вышняга Валачка. Ад Балагое па чыгунцы — 60 км, ад Максаціхі — 56 км. Ад Санкт-Пецярбурга па чыгунцы — 379 км.
У 1478 годзе згадваецца як воласць архіепіскапа наўгародскага; пазней як Удомельскі пагост каля возера Удомля[2]. Статус горада з 1981 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.