Тысячагало́ў[3] (Vaccaria) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і умераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца адзін від — тысячагалоў іспанскі, ці пірамідальны (Vaccaria hispanica), народная назва смолка[4][5]. Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Тысячагалоў — аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, галінастыя, вышынёй да 70 см. Лісце супраціўнае, суцэльнае, шызавата-зяленае. Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядавітае.
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.