Тыраназа́ўр (лац.: Tyrannosaurus — «яшчар-тыран», ад tyrannos (грэч. τύραννος) — «тыран» і saurus (грэч. σαῦρος) — яшчар, яшчарка[1]) — род драпежныхдыназаўраў з групы цэлуразаўраў, падатрада тэраподаў. Від Tyrannosaurus rex (лац.: rex — «кароль»), назву якога часта скарачаюць да T. rex, здабыў вельмі вялікую вядомасць і заняў трывалае месца ў папулярнай культуры. Ён насяляў Паўночную Амерыку, а дакладней, яе заходнюю частку, якая ў тыя часы была востравам пад назвай Ларамідыя, прычым быў больш распаўсюджаны, чым іншыя тыраназаўрыды. Акамянелыя рэшткі тыраназаўра знаходзяць у розных геалагічных фармацыях, якія датуюцца маастрыхцкім векам познемелавой эпохі, гэта значыць прыкладна 67—65,5 мільёнаў гадоў назад[2]. Гэта быў адзін з апошніх нептушыных дыназаўраў, якія існавалі перад катаклізмам, што паклаў канец эры дыназаўраў (мел-палеагенавым выміраннем).
Артыкул пра род дыназаўраў. Пра брытанскі фільм гл. Тыраназаўр, фільм.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† † Тыраназаўр |
Тыпавы асобнік (CM9380) у экспазіцыі Музея прыродазнаўчай гісторыі Карнегі |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраклас: | Archosauromorpha | Надсямейства: | Tyrannosauroidea | Сямейства: | Tyrannosauridae | Падсямейства: | Tyrannosaurinae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Tyrannosaurus Osborn, 1905
|
Від |
---|
Tyrannosaurus rex Osborn, 1905
|
Геахраналогія
◄ Наш час
◄ Мел-палеагенавае выміранне
◄ Трыясавае выміранне
◄ Масавае пермскае выміранне
◄ Дэвонскае выміранне
◄ Ардовік-сілурскае выміранне
◄ Кембрыйскі выбух
|
---|
|
Закрыць
Як і іншыя тыраназаўрыды, тыраназаўр быў двухногім драпежнікам з масіўным чэрапам, які ўраўнаважваўся доўгім цяжкім хвастом. У параўнанні з вялікімі і магутнымі заднімі канечнасцямі гэтага яшчара яго пярэднія лапы былі зусім невялікімі, але незвычайна магутнымі для свайго памеру і мелі два кіпцюрастыя пальцы. Гэта быў найбуйнейшы дыназаўр свайго сямейства, адзін з найбуйнейшых сярод усіх тэраподаў і адзін з самых вялікіх наземных драпежнікаў за ўсю гісторыю нашай планеты. Самы буйны з вядомых поўных шкілетаў гэтага яшчара мае даўжыню 12,3 метра[3], вышыню да сцягна 4 метра[4], а вага гэтай асобіны пры жыцці дасягала 6,8 тон[5]. Як самы вялікі драпежнік у сваёй экасістэме, тыраназаўр, хутчэй за ўсё, быў звышдрапежнікам і паляваў на гадразаўраў, цэратапсаў і, магчыма, нават на заўраподаў[6]. Аднак некаторыя даследчыкі мяркуюць, што харчаваўся ён пераважна падлай. Больш таго, спрэчка аб тым, ці з'яўляўся тыраназаўр усёмагутным паляўнічым і звышдрапежнікам, або проста некрафагам, было адным з самых напружаных і зацяжных у гісторыі палеанталогіі. Цяпер большасць спецыялістаў лічыць, што тыраназаўр быў драпежнікам-апартуністам, гэта значыць мог і паляваць, і харчавацца падлай[7].
Увогуле было ідэнтыфікавана больш за 30 шкілетаў тыраназаўраў, некаторыя з іх захаваліся амаль цалкам. Прынамсі ў адным з узораў былі выяўлены мяккія тканкі і бялкі. Дастатак матэрыялу дазволіла правесці сур'ёзныя даследаванні шматлікіх аспектаў біялогіі гэтай жывёлы, уключаючы жыццёвую гісторыю і нават біямеханіку. Асаблівасці харчавання, фізіялогія і хуткасць руху — гэта толькі нямногія з прадметаў навуковых спрэчак. Дыскусійная і таксанамія гэтага роду — да прыкладу, некаторыя спецыялісты адносяць да яго толькі адзін від (T. rex), а некаторыя ўключаюць у гэты род і тарбазаўра, вядомага з мелавых адкладаў Манголіі. Часам з тыраназаўрам сінанімізіруюць і некаторыя роды паўночнаамерыканскіх тыраназаўрыдаў.