Мезазой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мезазой або Мезазойская эра — прамежак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі ад 251 млн да 65 млн гадоў таму, адна з трох эр Фанеразоя. Упершыню вылучаны ў 1841 годзе брытанскім геолагам Джонам Філіпсам.
Мезазой | |
---|---|
Кім названа | John Phillips[d] |
Месцазнаходжанне | |
Папярэдні ў спісе | палеазой[1] |
Наступны ў спісе | кайназой[1] |
Дата пачатку | каля 251902 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Дата заканчэння | каля 66000 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Колер (шаснаццатковы трыплет) | 07CAEA |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мезазой — эра тэктанічнай, кліматычнай і эвалюцыйнай актыўнасці. Адбываецца фарміраванне асноўных контураў сучасных мацерыкоў і гораўтварэння на перыферыі Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў; падзел сушы спрыяў відаўтварэнню і іншым важным эвалюцыйным падзеям. Клімат быў цёплым на працягу ўсяго часовага перыяду, што таксама адыграла важную ролю ў эвалюцыі і ўтварэнні новых відаў жывёл. Да канца эры асноўная частка відавой разнастайнасці жыцця наблізілася да сучаснага яе стану.
Паводле геахраналагічнай шкалы, мезазой раздзелены на тры перыяды, у наступным парадку[2]
Ніжняя (паміж пермскім і трыясавым перыядамі, то бок паміж палеазоем і мезазоем) мяжа азначаная масавым пермскім выміраннем, у выніку якога памерла каля 90-96 % марской фаўны і каля 70 % наземнай. Верхняя мяжа ўсталяваная паміж мелавым перыядам і палеагенам, калі адбылося другоей буйное выміранне многіх груп раслін і жывёл, якое найчасцей тлумачаць падзеннем гіганцкага астэроіда (кратэр Чыксулуб на паўвостраве Юкатан) і наступнай «астэроіднай зімой». Вымерла каля 50 % усіх відаў, уключаючы нелятучых дыназаўраў.
У параўнанні з інтэнсіўным гораўтварэннем позняга палеазоя, мезазойскія тэктанічныя дэфармацыі можна лічыць мяккімі. Асноўнай тэктанічнай падзеяй быў распад суперкантынента Пангеі на паўночную частку Лаўразію і паўднёвую Гандвану. Пазней распаліся і яны. Пры гэтым утварыўся Атлантычны акіян, аточаны пераважна кантынентальнымі ўскраінамі пасіўнага тыпу (напрыклад, усходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі).
Выміраюць гіганцкія папараці, драўняныя хвашчы, многія дзеразападобныя. У трыясе дасягаюць росквіту голанасенныя, асабліва хваёвыя. У юрскім перыядзе выміраюць насенныя папараці і з'яўляюцца першыя пакрытанасенныя расліны (тады прадстаўленыя толькі драўнянымі формамі)[3], якія паступова распаўсюджваюцца на ўсе мацерыкі. Гэта абумоўлены шэрагам пераваг — пакрытанасенныя маюць моцную развітую праводную сістэму, якая забяспечвае надзейнасць крыжаванага апылення, зародыш забяспечваецца запасамі ежы (дзякуючы падвоенаму апладненню развіваецца эндасперм) і абаронены абалонкамі і г.д.
У перыяд мезазою дасягаюць росквіту насякомыя і рэптыліі. Рэптыліі займаюць дамінантнае становішча і прадстаўлены вялікай колькасцю форм. У юрскі перыяд лятучыя яшчары заваёўваюць паветранае асяроддзе, а мора — водныя рэптыліі. У мелавы перыяд спецыялізацыя рэптылій працягваецца, яны дасягаюць вялізных памераў, некаторыя з дыназаўраў важаць да 50 тон.
Пачынаецца паралельная эвалюцыя кветкавых раслін і насякомых-апыляльнікаў.
У канцы мелавога перыяду пачынаецца пахаладанне, скарачаецца арэял каляводнай расліннасці. Выміраюць расліннаедныя, а за імі і драпежныя дыназаўры. Буйныя рэптыліі захоўваюцца толькі ў трапічным поясе (кракадзілы). У выніку вымірання многіх рэптылій пачынаецца хуткая адаптыўная рэакцыя птушак і млекакормячых, якія займаюць вызваленыя экалагічныя нішы. У марах выміраюць многія формы нехрыбтовых і марскія рэптыліі.
Птушкі, на думку большасці вучоных, пайшлі ад адной з груп дыназаўраў. Поўнае раздзяленне артэрыяльнага і вянознага крыватокаў абумовіла іх цеплакоўнасць. Яны шырока распаўсюдзіліся па сушы і далі пачатак мноству форм, у тым ліку нелятучым і гігантам.
Узнікненне млекакормячых звязана з шэрагам буйных арамарфоз, якія ўзніклі ў аднаго з падкласаў паўзуноў. Арамарфозы: высокаразвітая нярвовая сістэма, асабліва кары вялікіх паўшар’яў, якія забяспечваюць адаптацыю да ўмоў існавання шляхам змяненне паводзін, перамяшчэння канцавін з бакоў пад цела, узнікненне органаў, якія забяспечваюць развіццё зародка ў целе маці і наступнае выкормліванне малаком, з’яўленне паўсцянога покрыва, поўнае раздзяленне колаў кровазвароту, узнікненне альвіалярных лёгкіх, якія падвысілі інтэнсіўнасць газаабмену і, як вынік, агульны ўзровень абмену рэчываў.
Млекакормячыя з’явіліся ў трыясе, але не маглі канкурыраваць з дыназаўрамі і цягам 150 мільёнаў гадоў займалі другараднае становішча ў экалагічных сістэмах таго часу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.