Мелавы перыяд, мел або мелавая сістэма (ад назвы характэрнай горнай пароды) — трэцяя (апошняя) сістэма мезазойскай эратэмы (эры). Адпавядае трэцяму перыяду мезазойскай эры геалагічнага развіцця Зямлі. Пачалася каля 137 млн. гадоў назад, доўжылася каля 70 млн. гадоў. Выдзелена ў 1822 годзе французскім геолагам Ж. Амаліусам д'Алуа.
Дзяленне мелавага перыяду
Падзяляецца на 2 аддзелы (эпохі) і на 13 ярусаў (вякоў).
сістэма | аддзел | ярус | Узрост, млн гадоў таму | |
---|---|---|---|---|
Палеаген | Палеацэн | Дацкі | меней | |
Мел | Верхні | Маастрыхцкі | 66,0 — 72,1±0,2 | |
Кампанскі | 72,1±0,2 — 83,6±0,2 | |||
Сантонскі | 83,6±0,2 — 86,3±0,5 | |||
Каньякскі | 86,3±0,5 — 89,8±0,3 | |||
Туронскі | 89,8±0,3 — 93,9 | |||
Сенаманскі | 93,9—100,5 | |||
Ніжні | Альбскі | 100,5—113,0 | ||
Апцкі | 113,0—125,0 | |||
Барэмскі | 125,0—129,4 | |||
Гатэрыўскі | 129,4—132,9 | |||
Валанжыскі | 132,9—139,8 | |||
Берыяскі | 139,8—145,0 | |||
Юра | Верхні | Тытонскі | болей | |
Дзяленне мелавога перыяду згодна IUGS па стану на жнівень 2012. |
Некаторыя даследчыкі адносяць берыяскі ярус да юры, а дацкі да палеагену.
Адклады мелавога перыяду, пераважна верхняга аддзела, шырока развіты на платформах (Усходне-Еўрапейская, Паўночна-Амерыканская, Афрыканская і Аўстралійская) і ў межах геасінкліналей (Міжземнаморскі геасінклінальны пояс).
Геалогія
У раннемелавую эпоху ўсе платформы былі прыўзняты, на іх намнажаліся кантынентальныя асадкі. У геасінклінальных абласцях фарміраваліся вулканагенна-асадкавыя тоўшчы, якія ў познамелавую эпоху перакрыліся пераважна вапняковымі тоўшчамі.
На мяжы ранняга і позняга мелу і ў канцы позняга мелу адбываліся інтэнсіўныя працэсы тэктагенезу, што асабліва праявіліся ў Ціхіаакіянскім геасінклінальным поясе.
У пачатку позняга мелу, у выніку апускання вялізных участкаў сушы азначаных платформ, пачалася найбольшая ў гісторыі Зямлі познемелавая трансгрэсія, адметная намнажэннем магутных тоўшчаў карбанатных парод, у т.л. пісчага мелу.
Да гэтага часу адносіцца распад гіганцкага мацерыка Пангея, разам з Гандванай і Лаўразіяй.
Расліннасць
Арганічны свет істотна змяніўся ў другой палове ранняга мелу. У складзе расліннасці шырокае развіццё атрымалі пакрытанасенныя (платаны, лаўры, магноліі, эўкаліпты і інш.), хвойныя (секвоі, цісавыя, кіпарысавыя).
Жывёльны свет
У жывёльным свеце значнага росквіту дасягнулі фарамініферы і галаваногія малюскі (аманіты, белемніты), якія з'яўляюцца кіруючымі відамі для пабудовы стратыграфічнай схемы мелавых адкладаў.
Карысныя выкапні
З адкладамі мелавога перыяду звязаны шматлікія радовішчы баксітаў, фасфарытаў, вуглёў, нафты, мергельна-мелавых парод, трэпелаў, гіпсоў і інш.
Мелавы перыяд на Беларусі
На тэрыторыі Беларусі адклады мелавога перыяду пашыраны на поўдні ад шыраты Мінска, прадстаўлены ўсімі ярусамі, акрамя берыяскага і дацкага. Верхні аддзел падзелены на фарамініферах на 15 рэгіянальных зон.
Ніжнемелавыя (даальбскія) адклады развіты на паўднёвым усходзе (Прыпяцкі прагін, паўднёва-усходні схіл Варонежскай антэклізы), прадстаўлены некарбанатнымі пясчана-алеўрыта-гліністымі пародамі, якія маюць у сабе фарамініферы, споры і пылок, альбскія — на захадзе і ўсходзе плошчы пашырэння мелавых адкладаў (некарбанатныя глаўканіта-кварцавыя пясчаныя пароды са спікуламі губак, луской і зубамі рыб, пеліцыподамі, спорамі і пылком). Магутнасць ніжнемелавых адкладаў да 77,5 м.
Верхнемелавыя пароды развіты на ўсёй плошчы пашырэння мелавых адкладаў, па далінах Дняпра, Сажа і іх прытокаў выходзяць на паверхню. Складзены 2 тоўшчамі: тэрыгенна-карбанатнай (вапняковыя пяскі, пясчаністы мел) і карбанатнай (мергельна-мелавыя). Трапляюцца карбанатна-крамяністыя пароды (каньякскі ярус). Па ўсёй тоўшчы шмат фарамініфер, астракод, зрэдку брахіяподы, пеліцыподы, белемніты. Магутнасць 338 м (паўднёва-заходні схіл Варонежскай антэклізы) і 241 м (Валынская монакліналь).
З адкладамі мелавога перыяду звязаны радовішчы мергельна-мелавых і крэменязёмістых парод, фасфарытаў.
Літаратура
Мелавы перыяд на Вікісховішчы |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.