![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Indian_statue_at_the_Tigua_Indian_Cultural_Center_at_the_Ysleta_del_Sur_Pueblo%252C_which_celebrates_more_than_300_years_of_tribal_history_in_El_Paso%252C_Texas_LCCN2014630295.tif/lossy-page1-640px-thumbnail.tif.jpg&w=640&q=50)
Тыва (індзейцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ты́ва (ісп.: Tihua, Tigua, англ.: Tiwa) — культурная група індзейцаў-пуэбла, аб'яднаная агульным паходжаннем. У мінулым размаўлялі на адзінай галіне моў каёва-танаанскай сям'і. Прыкладная колькасць у ЗША (2019 г.) — 4 226 чалавек.
![]() |
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Рэспубліка Тыва. |
Тыва (Tiwa) | |
![]() | |
Статуя індзейца-тыва ў Тэхасе | |
Агульная колькасць | 4226 (2019 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | тыва |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | това, тэва |
Існуе 2 асноўных падыхода да вылучэння тыва. Па-першае, так называлася частка індзейцаў-пуэбла, з якімі іспанцы ўпершыню сутыкнуліся ў 1541 г. на Рыа-Грандэ на тэрыторыі сучаснага штата Нью-Мексіка. У 1629 г. місіянеры-францысканцы паведамлялі, што тыва займалі 8 пуэбла, іх агульная колькасць складала 6 000 чалавек. У XVII ст. яны актыўна ваявалі супраць апачы. У 1680 г. тыва прынялі ўдзел у паўстанні індзейцаў-пуэбла супраць іспанскіх каланізатараў. Частка паўстанцаў была вымушана перамясціцца на захад сучаснага Тэхаса, дзе іх нашчадкі, а таксама выхадцы з іншых плямён стварылі пуэбла Іслета-дэль-Сур. У нашы дні гэта аўтаномная рэзервацыя, жыхары якой вызначаюць сваю тоеснасць як тыва.
Другі падыход заснаваны на лінгвістычным прынцыпе, калі да тыва далучаюць носьбітаў і іх нашчадкаў асобнай галіны моў, вылучаных мовазнаўцамі знутры каёва-танаанскай сям'і. У такім разе да тыва далучаюць і іншых індзейцаў-пуэбла, што працягваюць насяляць Нью-Мексіка, аднак не абавязкова самі вызначаюць сваю тоеснасць як тыва. Часцей яны карыстаюцца назвай свайго пуэбла ў якасці саманазвы. Прыкладам таму могуць быць насельнікі Таас-Пуэбла. Мовы тыва практычна не ўжываюцца ў нашы дні. У выніку асіміляцыі ў XIX — XX стст. адбыўся пераход большасц носьбітаў тыва да іспанскай і англійскай моў.
Падобна іншым індзейцам-пуэбла, тыва здаўна займаліся земляробствам. Найбольш важнымі культурамі з'яўляліся кукуруза і бавоўнік. Пад уплывам еўрапейскіх перасяленцаў узнікла жывёлагадоўля. У нашы дні развіваюцца традыцыйныя рамёствы накшталт вырабу керамікі і драўляных лялек.