From Wikipedia, the free encyclopedia
Гістарычны горад Трогір – горад у Харватыі, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа Адрыятыкі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 810 рус. • англ. • фр. |
Трогір – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў харвацкага ўзбярэжжа ў 27 км на захад ад Спліта. Ён быў заснаваны старажытнымі грэкамі ў 3 ст. да н.э. на маленькім востраве, які зараз злучаны мастамі з мацерыком і з суседнім востравам Чыёва.
З часоў элінізму горад упрыгожваўся цудоўнымі грамадскімі і прыватнымі будынкамі, абарончымі збудаваннямі. Трогір знакаміты сваімі шматлікімі музеямі і царквамі. Адметныя рэнесансныя і барочныя будынкі дапаўняюць раманскія царквы. Рэшткі магутных крапасных сценаў (14-15 стст.) знаходзяцца ў Старым горадзе і на заходнім ускрайку вострава каля крэпасці Камерленга. Побач з Паўночнымі варотамі стаіць статуя нябеснага заступніка горада – Св. Івана Урсіні (16 ст.). На цэнтральнай плошчы Іаана Паўла II размешчаны кафедральны сабор Св. Лоўра (13-16 стст.) з яго разным парталам харвацкага майстра Радавана (1240 г.), будынак гарадской Ратушы эпохі Рэнесансу, раманская царква Св. Іаана Хрысціцеля, неагатычны палац Чыпіка. На набярэжнай Берыславіча стаіць гатычная царква дамініканцаў (14 ст.) з цудоўнымі барочнымі алтарамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.