From Wikipedia, the free encyclopedia
Трамбоз (новалат. thrоmbōsis — згортванне от стар.-грэч.: θρόμβος — згустак) — прыжыццёвае ўтварэнне згустка крыві ў прасвеце сасудаў або ў паражнінах (паласцях) сэрца.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Вылучаюць наступныя тры фактары, спрыяючыя развіццю трамбозу (трыяда Вірхава):
Гіперкаагуляцыя можа быць выклікана, напрыклад, генетычнымі недахопамі ці аутоіммуннымі захворваннямі. Нядаўнія даследаванні паказалі, што нейтрофілы граюць галоўную роль у глыбокім вянозным трамбозе, непасрэдна вылучаючы шматлікія пра-трамбалітычныя рэчывы[2][3][4].
Прычынамі пашкоджання сценкі сасуда могуць быць траўмы, хірургічныя ўмяшанні, інфекцыі, турбулентнасць крывянога струменя з-за біфуркацыі сасуда або іншых анатамічных асаблівасцей. Асноўным механізмам з’яўляецца выбрас і актывацыя тканкавага фактару ў сістэме згортвання крыві[5].
Сярод прычын парушэння крывацёку вылучаюць застой крыві пры абцяканні пункту траўмы, вянозны застой пры сардэчнай недастатковасці або пасля працяглага сядзячага стану, напрыклад, працяглы палёт на самалёце. Акрамя таго, мірцацельная арытмія выклікае застой крыві ў левым перадсэрдзе (LA) або ў вушку левага перадсэрдзя (LAA), што з цягам часу можа прывесці да тромбаэмбаліі. Рак або іншыя злаякасных пухліны, такія як лейкамія, могуць прывесці да павышэння рызыкі развіцця трамбозу за кошт гумаральных змен. Так сама пухліны ў цэлам могуць аказваць знешні сціск крывяносных сасудаў (дабраякасныя) або прарастаць у сасудзістую сценку (злаякасныя, напрыклад, рак нырак распаўсюджваецца на нырачныя вены). Акрамя таго, само па сабе лячэне анкалагічных захворванняў (радыё- і хіміётэрапія) часта прыводзіць да дадатковай гіперкаагуляцыі[5].
Часцей за ўсе сустракаецца трабоз у вянознай сістэме, радзей — трамбоз у артэрыяльнай сістэме, які абумоўлівае парушэнне кровазабеспячэння адпаведнага ўчастка тканіны (ішэмія), нярэдка з яе некрозам у выніку. Кожная з гэтых форм можа быць прадстаўлена некалькімі падтыпамі:
Часцей за ўсё сустракаецца трамбоз перыферычных вен (гл. Тромбафлебіт). Ёсць некалькі захворванняў, якія могуць быць аднесены да гэтай катэгорыі:
Трамбоз глыбокіх вен (ТГВ) з’яўляецца рэзультатам утварэння тромбаў у глыбокіх венах. Часцей за ўсё закранаюцца вены ніжніх канечнасцяў, напрыклад, сцегнавая вена. Найбольш важную ролю ва ўтварэнні тромба ў глыбокіх венах граюць тры фактары: хуткасць крывацёку, таўшчыня і якасць сасудзістай сценкі. Класічныя прыкметы ТГВ уключаюць ацёк, боль і пачырваненне закранутага ўчастку.
Трамбоз партальнай вены з’яўляецца адной з формаў вянознага трамбозу, якая можа ўплываць на крываток варотнай вены, што можа прывесці да партальнай гіпертэнзіі і памяншэнню прытоку крыві да печані[6]. Звычайна прычынай трамбоза партальнай вены выступаюць панкрэатыт, цыроз печані, дывертыкулы або халангіакарцынома.
Нырачны трамбоз — гэта абструкцыя вен нырак тромбамі. Гэта, як правіла, прыводзіць да зніжэння адтоку крыві з ныркі. Антыкаагулянтная тэрапія з’яўляецца метадам выбару.
Трамбоз яромнай вены можа сведчыць аб унутрывенным ужыванні наркотыкаў, інфекцыі, або наяўнасці злаякасных пухлін. Яромны трамбоз можа спрыяць развіццю розных небяспечных ускладненняў: сістэмны сэпсіс, тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі, ацёк дыска глядзельнага нерва і г.д. Нягледзячы на тое, што трамбоз яромнай вены характарызуецца рэзкім болем у праекцыі вены, дыягностыка можа быць ускладнавана за кошт выпадковасці і знянацкавасці гэтага становішча[7].
Сіндром Бада-Киары — блакаванне вены печані і/або ніжняй полай вены. Гэтая форма трамбоза праяўляецца болямі ў жываце, асцы́там і гепатамегалі́яй. Лячэнне — кансерватыўнае і/або хірургічнае (пастаноўка шунтоў).
Сіндром Педжэта-Шротэра — абструкцыя тромбам вен верхніх канечнасцяў (напрыклад, падпахавай вены або падключычнай вены).
Трамбоз сінуса цвёрдай мазгавой абалонкі — рэдкая форма інсульту як вынік блакавання тромбам сінуса цвёрдай мазгавой абалонкі. Сімптомы могуць уключаць галаўны боль, парушэнне зроку і любы з сімптомаў інсульту: змены ў твары (асіметрыя, «васкавая маска»), слабасць канечнасцяў на адным баку цела ці ўвогуле. Дыягназ звычайна пацверджваецца па КТ або МРТ карціне. Большасць пацыентаў дасягаюць поўнага аднаўлення фунцый. Лятальнасць складае 4,3 %[8].
Артэрыяльны трамбоз — фарміраванне тромба ў артэрыі. У большасці выпадкаў, артэрыяльнаму трамбозу папярэднивачае разрыў атеромы, таму ў замежнай літаратуры можна сустрэць назву атэратрамбоз (новалат. atherothrombosis). Іншая частай прычынай артэрыяльнага трамбозу з’яўляецца фібрыляцыя (трапятанне) перадсэрдзяў, што выклікае парушэнне крывацёку. Акрамя таго, вядома, што правядзенне кардыяверсіі пры фібрыляцыі перадсэрдзяў без медыкаментознай тромбалітычнай падгатоўкі нясе вялікую рызыку тромбаэмбаліі, асабліва больш за 48 гадзін ад пачатку фібрыляцыі. У выпадку кардыяверсіі без тромбалітычнай тэрапіі колькасць тромбаэмбалій дасягае 5 %[9]. Артэрыяльны трамбоз з’яўляецца асноўнай прычынай артэрыяльнай эмбаліі. Пры гэтым можа быць выкліканы ішэмія і/або інфаркт амаль што любога органа або сістэмы органаў.
Інсульт — хуткае зніжэнне і/або астаноўка некаторых функцый галаўнога мозгу з-за парушэння яго кровазабеспячэння.
Інфаркт міякарду — клінічная форма ішэмічнай хваробы сэрца, якая працякае з развіццём ішэмічнага некроза ўчастка міякарда, абумоўленага вострай абсалютнай ці адноснай няздатнасцю яго кровазабеспячэння.
Трамбоз пячоначнай артэрыі звычайна сустракаецца ў выглядзе дэструктыўных ускладненняў пасля трансплантацыі печані[10].
Артэрыяльнай эмбаліі могуць быць у канечнасцях[11].
Трамбоз у сістэме каранарнага кровазвароту вядзе да інфаркта міякарда, трамбоз сасудаў мозгу — да інсульту. У далейшым магчыма як растварэнне (лізіс) тромба (з частковым або поўным аднаўленнем праходнасці cасуда), так і яго ўшчыльненне (арганізацыя). Множныя трамбозы капіляраў (сіндром дысемініраванага ўнутрысасудзістага згортвання крыві), нярэдка ў спалучэнні з падвышанай крывацечнасцю тканях, могуць узнікаць пры шоку, крывацёку, цяжкіх інфекцыйных захворваннях, непераноснасці лекаў і г. д. Як ускладненне, вянозныя трамбозы ў агульнамедыцынскай практыцы назіраюць пры інфаркце міякарда ў 30 — 40 % выпадкаў, пры сардэчнай недастатковасці — у 70 %, пры інсульце — амаль у 75 % выпадкаў[12].
Калі бактэрыяльная інфекцыя прысутнічае на месцы тромба, тромб або яго часціна можа адарвацца, распаўсюджвая часціцы заражанага матэрыялу ў сістэме кровазвароту (Піяэмія, Сэптычныя эмбаліі) і стварэнне метастатычных абсцэсаў. Без інфекцыі, тромб так сама можа можа адарвацца, утварыўшыся тробмаэмбал можа часткова або цалкам пераградзіць крывяное русла. У некаторых выпадках без адсутнасці лячэння вельмі хутка наступае ішэмія, якая потым змяняецца некрозам тканін далей ад месца аклюзіі па ходу сасуда. Калі аклюзія наступае ў каранарнай артэрыі — наступае ішэмія міякарда, якая верагодна перайдзе ў інфаркт міякарда. Калі аклюзія наступае ў сасудах галаўнога мозга развіваецца карціна інсульта (транзіторная ішэмічная атака — калі крываток вастанаўліваецца, і ішэмічны інсульт — калі аклюзія застаецца).
Агульная прафілактыка трамбозаў можа закранаць мадыфікацыю ўскосных фактараў рызыкі: курэнне, нязвыклыя фізічныя нагрузкі, доўгае сядзячае становішча і г.д. Спецыфічная прафілактыка залежыць ад віда трамбоза. Па дадзеным даследчыкаў прафілактыка вянозных трамбозаў гепарынамі ў тэрапеўтычных бальных не зніжае лятальнасць. У той час як ужыванне гепарынаў можа паменшыць рызыку тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі і трамбозу глыбокіх вен, павышаецца рызыку крывацёку, што ў выніку практычна не змяняе агульны клінічны эфект[13][14]. Механічныя меры таксама малакарысны і ў групе пацыентаў з інсультам могуць нанесці шкоду[13].
Даследванні паказваюць, што выкарыстанне гепарыну пасля аперацыі ў пацыентаў з высокай рызыкай трамбозу зніжае рызыку трамбоза глыбокіх вен. Аднак уплыў на агульную смяротнасць невядомы[15][16][17].
Як правіла, патрабуецца далейшы рызыка-карысны аналіз, так як усе антыкаагулянты прыводзяць да невялікага павелічэння рызыкі крывацёку. Пры фібрылляцыі перадсэрдзяў рызыка інсульту (разлічваецца на аснове дадатковых фактараў рызыкі, такіх як пажылы ўзрост і высокі крывяны ціск) павінна пераважыць невялікую, але ўжо вядомую рызыку крывацёкаў, звязаных з выкарыстаннем Варфарыну[18].
{{cite journal}}
: Невядомы параметр |coauthors=
ігнараваны (прапануецца |author=
) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite journal}}
: Невядомы параметр |coauthors=
ігнараваны (прапануецца |author=
) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite journal}}
: Невядомы параметр |coauthors=
ігнараваны (прапануецца |author=
) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite journal}}
: Невядомы параметр |coauthors=
ігнараваны (прапануецца |author=
) (даведка){{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка){{cite journal}}
: Невядомы параметр |coauthors=
ігнараваны (прапануецца |author=
) (даведка){{cite journal}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.