From Wikipedia, the free encyclopedia
Тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі (ТЭЛА) — закаркаванне лёгачнай артэрыі або яе галін тромбамі, якія ўтвараюцца часцей у буйных венах ніжніх канечнасцяў або таза (эмбалія). У замежнай літаратуры распаўсюджана больш шырокае паняцце лёгачныя эмбаліі, якое таксама ўключае ў сябе рэдкія паветраныя, тлушчавыя эмбаліі, эмбаліі амніятычнай вадкасцю, іншароднымі целамі, пухлінавымі клеткамі.
Тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі | |
---|---|
| |
МКХ-10 | I26. |
МКБ-10-КМ | I26.99 і I26 |
МКХ-9 | 415.1 |
МКБ-9-КМ | 415.19[1] |
DiseasesDB | 10956 |
MedlinePlus | 000132 |
eMedicine | med/1958 emerg/490 radio/582 |
MeSH | D011655 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ТЭЛА — адносна распаўсюджаная сардэчна-сасудзістая паталогія (прыкладна 1 выпадак на тысячу насельніцтва ў год)[2]. У ЗША ТЭЛА назіраюць прыкладна ў 650 000 чалавек, што прыводзіць да 350 000 смерцяў у год[3]. ТЭЛА часцей узнікае ў пажылых (У ЗША у год вянозная тромбаэмбалія ўзнікае першы раз прыкладна ў 100 чалавек з 100 000 і экспанентна расце ад менш за 5 выпадкаў на 100 000 чалавек у дзяцей да 15 гадоў да 500 выпадкаў на 100 000 чалавек ва ўзросце 80 гадоў)[4]. Дадзеныя аб сувязі полу з ТЭЛА адрозніваюцца, аднак аналіз нацыянальнай базы дадзеных ЗША выявіў, што ў мужчын смяротнасць на 20-30 % вышэй, чым у жанчын[5]. Захворванне вянознай тромбаэмбаліяй сярод пажылых вышэй у мужчын, але ў пацыентаў, маладзейшых за 55 гадоў — вышэй у жанчын[6].
У аснове захворвання ляжыць тромбаўтварэнне, якому спрыяюць тры фактары (трыяда Вірхава): парушэнне крывацёку, пашкоджанне эндатэлія сасудзістай сценкі, гіперкаагуляцыя і прыгнёт фібрыналіза.
Парушэнне крывацёку абумоўлена варыкозным пашырэннем вен, сцісканнем сасудаў звонку (пухлінай, кістой, касцянымі адломкамі, павялічанай маткай), разбурэннем клапанаў вен пасля перанесенага флебатрамбозу, а таксама імабілізацыя, якая парушае функцыю цягліцава-вянознай помпы ніжніх канечнасцяў. Поліцытэмія, эрытрацытоз, дэгідратацыя, дыспратэінемія, падвышанае ўтрыманне фібрынагену павышаюць глейкасць крыві, што запавольвае крывацёк.
Пры пашкоджанні эндатэлія агаляецца субэндатэліяльная зона, што запускае каскад рэакцый згортвання крыві. Прычыны гэтага — прамое пашкоджанне сценкі сасуда пры ўсталяванні унутрысасудзістых катэтэраў, фільтраў, стэнтаў, пратэзаванні вен, траўме, аперацыі. Таксама да пашкоджання эндатэлію прыводзяць гіпаксія, вірусы, эндатаксіны. Пры сістэмнай запаленчай рэакцыі актывуюцца лейкацыты, якія прымацоўваючыся да эндатэлію пашкоджваюць яго.
Крыніцай тромбаў пры ТЭЛА часцей служаць вены ніжніх канечнасцяў (трамбоз вен ніжніх канечнасцяў), нашмат радзей — вены верхніх канечнасцяў і правыя аддзелы сэрца. Верагоднасць вянознага трамбозу павышаецца ў цяжарных жанчын, у жанчын, якія доўгі час прымаюць пераральныя кантрацэптывы, у хворых тромбафіліяй.
Згодна з рэкамендацый Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў 2008 года хворых стратыфікуюць на групы высокай і невысокай рызыкі. Таксама апошнюю падпадзяляюць на падгрупы ўмеранай і нізкай рызыкі. Высокая рызыка — рызыка ранняй смерці (у стацыянары або на працягу 30 дзён пасля ТЭЛА) больш за 15 %, слабая — не больш за 15 %, нізкая — менш за 1 %[7]. Для яе вызначэння ўлічваюць тры групы маркераў — клінічныя маркеры, маркеры дысфункцыі правага жалудачка і маркеры пашкоджання міякарда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.