Інтэрнацыяналізмы — паняцці, якія выкарыстоўваюцца ў адным значэнні ў розных мовах. Сярод такіх паняццяў шмат слоў грэчаскага (напрыклад, «эканоміка»), лацінскага (напрыклад, «рэлігія») ці англійскага (напрыклад, «бізнес») паходжання. Могуць адрознівацца ў вымаўленні і напісанні ў розных мовах. Так, слова «інфармацыя» пішацца праз «ы» у беларускай мове і праз «и» ў рускай, не ставіцца ў множны лік у англійскай мове і ставіцца ў французскай. Звычайна, інтэрнацыяналізмы выкарыстоўваюцца ў прафесійнай гаворцы і кніжнай лексіцы.
Трэба адрозніваць інтэрнацыяналізмы ад іншых відаў запазычаных слоў, якія звычайна пераходзяць з адной мовы ў другую толькі ў адным значэнні (напрыклад, слова «мужык» перайшло ў англійскую і французскую мовы ў 15 ст. ў значэнні «селянін», але зараз яно можа азначаць «сапраўдны мужчына, мужны, мужчына, чалавек і г.д.», што не адпавядае англійскаму і французскаму moujik). Таксама інтэрнацыяналізмы адрозніваюцца ад памылковых сяброў перакладчыка, якія могуць быць падобны вымаўленнем і напісаннем але адрознівацца значэннем (напрыклад, англійскае sympathy звычайна адпавядае беларускаму «спачуванне», і амаль не выкарыстоўваецца ў сэнсе «сімпатыя»).
Некаторыя інтэрнацыяналізмы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай мове
- апастэрыёры
- апрыёры
- дэмпінг
- дэ-факта
- дэ-юрэ
- інфармацыя
- інфляцыя
- камп’ютар
- кантраст
- ксенафобія
- менеджар
- палітыка
- рэвалюцыя
- тэлефон
- філалогія
- філасофія
Грэка-лацінская лексіка
У вузкім сэнсе міжнародная лексіка — гэта навуковая і тэхнічная тэрміналогія, пабудаваная на базе лацінскай і старажытнагрэчаскай моў.
Такая тэрміналогія прысутнічае ва ўсіх еўрапейскіх мовах (акрамя ісландскай), у тым ліку ў раманскіх (якія самі паходзяць ад лацінскай) і ў сучаснай грэцкай.
Гл. таксама
Літаратура
- Peter Braun, Burkhard Schaeder, Johannes Volmert (eds.): Internationalismen II. Studien zur interlingualen Lexikologie und Lexikographie (Reihe Germanistische Linguistik. Band 246). — Tübingen: Niemeyer, 2003. ISBN 3-484-31246-7
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.