астранаўт ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцюарт Ален Ру́са (англ.: Stuart Allen Roosa; 16 жніўня 1933 — 12 снежня 1994) — астранаўт ЗША. Палкоўнік ВПС ЗША, з 1976 года ў адстаўцы[2].
Нарадзіўся ў Дуранга, штат Каларада, вырас у Клермары, Аклахома. У 1962 годзе скончыў Каларадскі ўніверсітэт у Боўлдэры, у 1965 годзе — школу падрыхтоўкі пілотаў для аэракасмічных даследаванняў[2]. З 1966 года ў складзе групы астранаўтаў НАСА[2].
Сцюарт Руса быў у складзе экспедыцыі «Апалон-14», трэцяй высадцы людзей на Месяц. Ён удзельнічаў у якасці камандзіра арбітальнага модуля, гэта значыць ён не ступаў на паверхню Месяца. У космасе правёў 9 сутак[2]. У 1971 годзе быў узнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.