Суперсіметрыя або сіметрыя Фермі — Бозэ — гіпатэтычная сіметрыя, якая злучае базоны і ферміёны ў прыродзе. Абстрактнае пераўтварэнне суперсіметрыі звязвае базоннае і ферміённае квантавыя палі, так што яны могуць ператварацца адно у адно. Вобразна можна сказаць, што пераўтварэнне суперсіметрыі можа пераводзіць рэчыва ва узаемадзеянне (ці ў выпраменьванне), і наадварот.
Хуткія факты Сведчанні, Тэорыі ...
Закрыць
Па стане на пачатак 2009 года суперсіметрыя з'яўляецца фізічнай гіпотэзай, не пацверджанай эксперыментальна. Цалкам дакладна ўстаноўлена, што наш свет не з'яўляецца суперсіметрычным у сэнсе дакладнай сіметрыі, так як у любой суперсіметрычнай мадэлі ферміёны і базоны, звязаныя суперсіметрычным пераўтварэннем, павінны валодаць аднолькавымі масай, зарадам і іншымі квантавымі лікамі (за выключэннем спіна). Дадзенае патрабаванне не выконваецца для вядомых у прыродзе часціц. Мяркуецца, тым не менш, што існуе энергетычны ліміт, за межамі якога палі падпарадкоўваюцца суперсіметрычным пераўтварэнням, а ў рамках ліміту - не. У такім выпадку часціцы-суперпартнёры звычайных часціц аказваюцца вельмі цяжкімі па параўнанні са звычайнымі часціцамі. Пошук суперпартнёраў звычайных часціц - адна з асноўных задач сучаснай фізікі высокіх энергій. Чакаецца, што Вялікі адронны калайдэр [1] зможа адкрыць і даследаваць суперсіметрычныя часціцы, калі яны існуюць, або паставіць пад вялікі сумнеў суперсіметрычныя тэорыі, калі нічога не будзе выяўлена.