![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/CMS_Higgs-event.jpg/640px-CMS_Higgs-event.jpg&w=640&q=50)
Вялікі адронны калайдар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кі адро́нны кала́йдар, ВАК (таксама Вялікі адронны паскаральнік; англ.: Large Hadron Collider) — самы вялікі ў свеце паскаральнік зараджаных часціц (пратонаў, цяжкіх іонаў), а таксама створаны для вывучэння вынікаў іх сутыкненняў. Знаходзіцца ў Еўрапейскім Савеце Ядзерных Даследаванняў каля Жэневы. ВАК размяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швейцарыі.
Фізіка за межамі Стандартнай мадэлі | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Стандартная мадэль
| ||||||||||
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/LHC.svg/640px-LHC.svg.png)
Траекторыя пратонаў p (і цяжкіх іонаў свінцу Pb) пачынаецца ў лінейных паскаральніках (у пунктах p і Pb, адпаведна). Затым часціцы трапляюць у бустар пратоннага сінхратрона (PS), праз яго — у пратонны суперсінхратрон (SPS) і, нарэшце, непасрэдна ў тунэль ВАК.
Дэтэктары TOTEM і LHCf, адсутныя на схеме, знаходзяцца побач з дэтэктарамі CMS і ATLAS, адпаведна.
Вялікі адронны калайдар з'яўляецца самай вялікай штучнай машынай ў свеце. Яго структурныя элементы знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 26 659 м,[1] на глыбіні ад 50 да 175 метраў пад зямлёй.[2]
Сінхратрон прызначаны разганяць пратоны з энергіяй 7 ТэВ (7×1012 электронвольт) на часціцу.[3] Вынікі вымяраюцца двума вялікімі дэтэктарамі элементарных часціц: ATLAS і CMS, двума меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM, CASTOR і LHCf.
Першыя выпрабаванні працы паскаральніка адбыліся 11 і 24 жніўня 2008 года.[4]