род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Сума́х, жаўтушнік[3][4] (Rhus) — род кветкавых раслін, які аб’ядноўвае каля 250 відаў кустоў і невялікіх дрэў сямейства Сумахавыя (Anacardiaceae).
Сумах | |||||||||||||||||
Сумах звычайны (Rhus coriaria) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Rhus L., 1754 | |||||||||||||||||
|
Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невялікія дрэвы вышынёй да 12 м. Лісце буйное, чаргаванае, трайчастае або непарнаперыстае, увосень набывае ярка-чырвоны-колер. Кветкі дробныя, шматлікія, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — мяцёлка. Плод — касцянка.
Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: сумах аленярогі, ці пушысты, ці воцатны (Rhus typhina), сумах духмяны (Rhus aromatica), сумах трохлопасцевы (Rhus trilobata).
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У лісці і кары маюцца дубільныя рэчывы[4]. З соку некаторых відаў (ядавіты) атрымліваюць лак, з пладоў — воск[4].
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 131 від[5]. Некаторыя з іх:
Некаторыя віды, у тым ліку сумах самаўкараняльны (Toxicodendron pubescens)[7] і Toxicodendron vernicifluum, якія часта прылічаюцца да гэтага роду, адносяцца ўсе ж да роду Toxicodendron, прадстаўнікі якога валодаюць высокаалергенным лісцем і пладамі шэра-белага колеру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.