From Wikipedia, the free encyclopedia
Гельмут Фліг (ням.: Helmut Flieg; 10 красавіка 1913 — 16 снежня 2001) — нямецкі пісьменнік яўрэйскага паходжання, вядомы пад псеўданімам Стэфан Гейм (ням.: Stefan Heym). Гістарычны і міфалагічны раман-прыпавесць выступае ў Гейма формай гуманістычнай сацыяльнай крытыкі.
Стэфан Гейм | |
---|---|
Stefan Heym | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні |
Гельмут Фліг (Helmut Flieg) |
Псеўданімы | Стэфан Гейм |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 2001[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці |
гатэль Эйн Бокек, Паўднёвы раён, Ізраіль |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Германія |
Жонка | Gertrude Heym[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | 1938—2003 |
Жанр | раман-прыпавесць |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Прэмія Генрыха Мана (1953), Нацыянальная прэмія ГДР (1959), Іерусалімская прэмія (1993) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
stefan-heym.de (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля прыходу да ўлады Гітлера Стэфан Гейм з'яжджае ў Чэхаславакію, дзе супрацоўнічае ў нямецкамоўных выданнях. Пасля самагубства бацькі ён бяжыць яшчэ далей — у Амерыку. Пакінутая на радзіме сям'я загіне ў нацысцкіх лагерах знішчэння. Стэфан Гейм даведаецца пра гэта шмат пазней. Ён вучыцца ў Чыкага і становіцца амерыканскім пісьменнікам і публіцыстам. Дыпломную працу «Пра іронію ў Генрыха Гейнэ» абараняе ў 1936 годзе. Піша па-англійску свой першы раман «Закладнікі» (1942) і сам перакладае яго на нямецкую мову.
У 1943 годзе ўступае ў шэрагі амерыканскага войску і ў званні сяржанта псіхалагічнай службы высаджваецца ў 1944 годзе ў Нармандыі. У 1945 годзе засноўвае ў Мюнхене газету «Новы час».
За «пракамуністычныя настроі» яго адклікаюць у ЗША і звальняюць з войска. У 1948 годзе Стэфан Гейм публікуе раман «Крыжакі», які стаў бестселерам. У 1951 годзе ў знак пратэсту супраць вайны ў Карэі Стэфан Гейм вяртае ўраду ЗША ўсе свае ўзнагароды і пакідае краіну, якая яго прытуліла.
Праз Варшаву і Прагу ён, разам з жонкай-амерыканкай вяртаецца ў Германію і селіцца ва Усходнім Берліне ў 1952 годзе.
З 1953-га па 1956-ы працуе каланістам газеты «Берлінер Цайтунг». Выступае, па ўласных словах Гейма, не як «сапернік», а як «крытык рэжыму», паступова ўступаючы ва ўсё глыбейшы канфлікт з уладамі ГДР. Да пачатку 70-х гадоў яго кнігі друкуюцца толькі на Захадзе. Ён пратэстуе супраць высылкі з краіны Вольфа Бірмана. Канчатковы парыў Стэфана Гейма з афіцыёзам настае пасля публікацыі яго кнігі «Пяць дзён у чэрвені» — пра рабочае паўстанне ў ГДР 17 чэрвеня 1953 года. Гейма выключаюць з Саюза пісьменнікаў ГДР. Як пенсіянер ён мае права выяжджаць на Захад, дзе ў 1984 годзе публікуе прапанову пра канфедэрацыю ФРГ і ГДР. Афіцыёз ГДР лічыць Стэфана Гейма небяспечным рэвізіяністам, на Захадзе яго гатовыя прымаць толькі як крытыка рэжыму САПГ.
Стэфан Гейм адпрэчвае тое, што звалі «сацыялізмам» у ГДР, але не гатовы прыняць і капіталізму ў той форме, у якой з гэтым новым ладам прапанавана мець справу жыхарам новых усходніх земляў. У 1994 годзе настае самы стромкі заваротак у кар'еры пісьменніка: не становячыся членам Партыі дэмакратычнага сацыялізму, Гейм выстаўляе сваю кандыдатуру на выбарах у бундэстаг па спісах Партыі дэмакратычнага сацыялізму і бярэ верх у цэнтральным раёне Берліна Прэнцлаўэр Берг над кандыдатам сацыял-дэмакратаў Вольфгангам Цірзэ. Як найстарэйшы дэпутат менавіта Стэфан Гейм, хоць ён і ўяўляў самую малалікую парламенцкую фракцыю, адкрывае паседжанне бундэстага склікання 1994 года.
Кіруючая партыя ўстрымліваецца ад традыцыйных апладысментаў: з членаў Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі яму пляскае толькі тагачасны старшыня бундэстага Рыта Зюсмут.
У верасні 1995 года ў знак пратэсту супраць падвышэння дэпутацкага грашовага забеспячэння Стэфан Гейм адмовіўся ад свайго мандата, але не спыніў ні палітычнай дзейнасці, ні літаратурнай працы. У 1995 годзе ён публікуе, у прыватнасці, раман «Радэк» — пра нямецкага рэвалюцыянера Карле Радэкэ, выгнаным з Берліну ў 1919 годзе і сталым спачатку адным з ідэолагаў сацыялістычнага будаўніцтва ў сталінскім СССР, а потым і адной з ахвяр ім самім пабуджанага тэрору.
Яшчэ ў 1993 годзе Стэфан Гейм стаў першым нямецкім пісьменнікам — лаўрэатам Іерусалімскай літаратурнай прэміі за ўнёсак у барацьбу супраць расізму і ксенафобіі. Гэтым разам ён прыехаў у Іерусалім, каб выступіць на канферэнцыі, прымеркаванай да дня нараджэння вялікага нямецкага паэта Генрыха Гейнэ (1797—1856). Стэфан Гейм «падвёў» арганізатараў канферэнцыі. Замест абвешчанай у праграме тэмы ён загаварыў наогул не пра Генрыха Гейнэ, які быў немцам, яўрэям, грамадзянінам свету, назаўжды пакінуўшым Германію ў 1831 годзе, а пра іронію, якая працінае творчасць вялікага паэта.
Па словах Вольфа Бірмана, спазнаўшы ад жыцця спаўна, Стэфан Гейм і сысці прымудрыўся на высокай гумарыстычнай ноце, прыняўшы смерць у Мёртвага мора.
Пасмяротна:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.