From Wikipedia, the free encyclopedia
Партызанскі атрад «Сокалы», Спецатрад НКДБ СССР. Дзейнічаў на тэрыторыі Клецкага, Ляхавіцкага, Навамышскага, Кобрынскага, Быценскага, Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага раёнаў. Камандзіры — Кірыл Арлоўскі, С. А. Нікольскі.
Партызанскі атрад «Сокалы», Спецатрад НКДБ СССР | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | |
Краіны | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | разведвальна-дыверсійнае і партызанскае падраздзяленне |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
26 кастрычніка 1942 года закінута група «Сокалы» з 10 чалавек — К. П. Арлоўскі «Раман» (камандзір групы), P. В. Івашкевіч «Міша» (камісар), Хуста Лопес «Лорыс», A. М. Бліноў (радыст), М. Г. Калмыкоў, А. А. Васілевіч, I. К. Тунік, I. К. Грыцавец і I. І. Якубоўскі — якія дэсантаваліся за 20 км на ўсход ад Выганаўскага возера і радыравалі ў Цэнтр пра пачатак работы. 20 сакавіка 1943 года да іх дэсантавана яшчэ 8 чалавек. Таксама група папоўніўся мясцовым насельніцтвам і сфарміраваўся атрад з 75 чалавек.
Партызаны пусцілі пад адхон 16 эшалонаў ворага, разбілі больш за 100 чыгуначных вагонаў і платформ, узарвалі 41 аўтамашыну, 4 прамысловыя прадпрыемствы, 2 масты, пашкодзілі больш за 10 км чыгункі, 18 км тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, разграмілі 2 гарнізоны. 12 лютага 1943 года байцы атрада на чале з Арлоўскім знішчылі штатс-камісара Баранавічаў, гебітскамісара Баранавіцкай акругі, обергрупенфюрара войск СС, 7 афіцэраў, 2 камендантаў паліцыі і некалькі салдат праціўніка, захапілі дакументы. Перадавалі ў Цэнтр звесткі разведкі.
З мая 1943 года атрад «Сокалы» стаў адной з баз адпраўкі разведвальна-дыверсійных груп далей на захад, у т.л на тэрыторыю акупаванай немцамі Польшчы, атрад забяспечваў іх праваднікамі. Адной з першых такіх разведвальна-дыверсійных груп была «Вест».
5 ліпеня 1944 года атрад (каля 150 чалавек) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Камандзіру атрада Кірылу Арлоўскаму нададзена званне Героя Савецкага Саюза.
«Вест» — разведвальна-дыверсійная група НКДБ СССР. Камандзір — капітан дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Міронаў, аператыўны псеўданім «Ляскоў» («Лесков»).
Закінута на поўдзень Заходняй Беларусі ў жніўні 1942 года, у складзе 28 чалавек дэсантавалася на парашутах у раёне Пясчанкі Мінскай вобласці, у распалажэнне брыгады Градава, адтуль з праваднікамі ў канцы мая — пачатку чэрвеня 1943 года перайшла на базу партызанскага атрада «Сокалы» ў Машукоўскім лесе.
Задачы групы — разведка дыслакацыі нямецкіх войск паміж Брэстам і Варшавай. Для выканання задання да групы са складу атрада «Сокалы» далучаны праваднікі, якія добра ведалі мясцовасць і польскую мову. Аднаму з праваднікоў, Паўлу Сямёнавічу Гаўрысу (з Машукоў), даручылі весці «Вест» на захад, таксама ў склад групы ўвайшлі байцы «Сокалаў» — Павел Вераб’ёў (настаўнік з Мядзведзічаў) і Іван Турэйка.
Група ўнікала сустрэч як з нямецкімі падраздзяленнямі, так і з падраздзяленнямі Арміі Краёвай, хоць і выдавала сябе мясцоваму насельніцтву за адно з апошніх. Паспяхова паўз Бяла-Падляску і Беласток дайшла да Варшавы. З радыёграм групы савецкае камандаванне атрымлівала звесткі пра войскі праціўніка, што дазваляла наносіць авіяцыйныя ўдары.
Потым «Вест» вярнулася назад, прынамсі Павел Гаўрыс зноў далучыўся да «Сокалаў» на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
У 1972 годзе каля вёскі Машукі Клецкага раёна ва ўрочышчы Раскоп у гонар атрада пастаўлены помнік.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.