зімовы алімпійскі від спорту From Wikipedia, the free encyclopedia
Скачкі́ на лы́жах з трамплі́на — від лыжнага спорту. Найбольш пашыраны ў краінах Скандынавіі, Аўстрыі, Германіі, Расіі, Японіі і інш.
Скачкі на лыжах з трампліна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Катэгорыя | зімовыя віды |
Інвентар | лыжы |
Асабістае і каманднае першынство | |
Першыя спаборніцтвы | |
Год | сярэдзіна XIX стагоддзя |
Алімпійскія гульні | 1924 |
Чэмпіянат свету | 1925 год |
Іншыя спаборніцтвы | Кубак свету |
Міжнародная федэрацыя | |
Назва | Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту |
Год заснавання | 1924 год |
Вэб-сайт | fis-ski.com |
Праводзяцца з трамплінаў з разліковай магутнасцю (аптымальная даўжыня скачка) 20—50 м (малыя), 50—70 м (сярэднія), 90—120 м (вялікія) і больш за 120 м (для палётаў на лыжах).
Спаборніцтвы на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету праводзяцца на трамплінах магутнасцю 90 і 120 м; уваходзяць у праграму лыжнага дваябор’я.
Доўгі час у гэтым відзе спорту спаборнічалі толькі мужчыны. У 2014 годзе на Алімпійскіх гульнях у скачках з трампліна ўпершыню выступілі жанчыны.
Паходзяць з Нарвегіі. Першае дакументальнае сведчанне адносіцца да лістапада 1808 года, калі чалавек Олаф Руэ (нарв.: Olaf Rye) праляцеў 9,5 метраў, каб даказаць сваю адвагу калегам.[1] Да 1862 года лятаючыя лыжнікі падымаліся вышэй і скакалі далей, а 22 студзеня 1862 года ў Трусіле адбылося першае дакументальна зафіксаванае спаборніцтва.[2]
Першыя афіцыйныя спаборніцтвы адбыліся ў 1897 паблізу Осла.
У праграме Алімпійскіх гульняў з 1924 (сярэдні трамплін) і з 1964 (вялікі); чэмпіянаты свету з 1937 (з 1964 — на 2 трамплінах).
З 1992 года асабістыя спаборніцтвы праводзяцца на трамплінах 90 м і 120 м, камандныя — на трампліне 120 м. З 1992 года змянілася класіфікацыя трамплінаў і іх канфігурацыя.
Упершыню жанчына прыняла ўдзел у спаборніцтвах па скачках з трампліна ўжо ў 1863 годзе, у другім у гісторыі чэмпіянаце,[3] аднак да 2010-х гадоў у алімпійскіх спаборніцтвах удзельнічалі толькі мужчыны.
У 2006 годзе энтузіясткі, пераважна з Паўночнай Амерыкі, дабіліся ад Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) уключэння жаночага турніру ў праграму сусветнага першынства ў Ліберацы-2009. 26 мая 2006 года Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту прыняла рашэнне дапусціць жанчын да спаборніцтваў у скачках на лыжах з трампліна падчас Чэмпіянату свету па лыжных відах спорту ў 2009 годзе ў Ліберацы (Чэхія). На гэтых спаборніцтвах званне першай у гісторыі чэмпіёнкі свету ў жаночых скачках з трампліна заваявала амерыканка Ліндсі Вэн.
У 2009 годзе, калі стала зразумела, што жаночыя скачкі на лыжах з трампліна не ўвойдуць у праграму зімовай Алімпіяды ў Ванкуверы 2010, група элітных спартсменак з Канады, Нарвегіі, Германіі, Славеніі і ЗША прыняла рашэнне звярнуцца ў суд. Спартсменкі сцвярджалі, што іх дыскрымінуюць па палавой прыкмеце, у парушэнне артыкула 15 канадскай Хартыі правоў і свабод. Аднак Вярхоўны суд канадскай правінцыі Брытанская Калумбія прыняў рашэнне, што парушэння няма.[4]
3 снежня 2011 года ў нарвежскім Лілехамеры прайшоў першы ў гісторыі этап Кубка свету па скачках на лыжах з трампліна сярод жанчын.[5]
У 2014 годзе скакухі ўпершыню выступілі на Алімпійскіх гульнях у Сочы.
Спаборніцтвы па скачках на лыжах з трампліна праводзяцца ў зімовы і летні сезон. Найбольш аўтарытэтнымі і значнымі з’яўляюцца старты, якія праводзяцца ў зімовы час на трамплінах з крытычнай кропкай 90 метраў і больш.
У праграму Зімовых Алімпійскіх гульняў (раз на 4 гады) уваходзяць наступныя чатыры дысцыпліны:
У праграму Чэмпіянату свету па лыжных відах спорту (кожныя 2 гады) уваходзяць наступныя пяць дысцыплін:
У праграму Чэмпіянату свету па лыжных відах спорту сярод юніёраў уваходзяць наступныя пяць дысцыплін:
У праграму Чэмпіянату свету па палётах на лыжах (кожныя 2 гады) уваходзяць наступныя дзве дысцыплін:
Жанчыны не ўключаны.
У нацыянальную каманду ўваходзяць чатыры спартсмены.
Штогадовыя зімовыя спаборніцтвы, якія ўключаюць у сябе 37 індывідуальных і камандных стартаў (сезон 2008—2009 года) на трамплінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі.[6]
Пераможцы ў асабістым і камандным першынстве вызначаюцца па суме ачкоў, набраных спартсменамі ва ўсіх стартах, у якіх яны прынялі ўдзел.
У праграму Кубка свету асобным стартам уваходзіць «Турнэ чатырох трамплінаў» — спаборніцтвы, якія маюць самастойны аўтарытэт у скачковым свеце, якія праводзяцца ў навагоднія святы з 29 снежня па 6 студзеня па асаблівых правілах.
У праграме Кубка свету таксама разыгрываецца малы залік Кубка свету па палётах — спаборніцтвы, якія праводзяць на палётных трамплінах.
Рэкорд па колькасці залатых алімпійскіх медалёў у гісторыі скачкоў з трампліна дзеляць фін Маці Нюкянен і швейцарац Сімон Аман — па 4. На чэмпіянатах свету ў асабістых дысцыплінах найбольшая колькасць перамог на рахунку паляка Адама Малыша— 4.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.