Сечура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пустыня Сечура (Перуанская пустыня) — пустыня, размешчаная на заходнім узбярэжжы Перу, у паўночна-заходняй частцы Паўднёвай Амерыкі. Займае прыбярэжную паласу паміж Андамі і Ціхім акіянам, працягласць з поўначы на поўдзень да 150 км, з захаду на ўсход на 20—100 км. Плошча 188 735 км², глебы пясчаныя і камяністыя. З'яўляецца працягам пустыні Атакама на поўначы.
У пустыні Сечура знаходзіцца адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў фасфарытаў, якія змяшчаюць таксама рэдкія элементы і металы. Два з пяці найбуйнейшых гарадоў Перу (П'юра і Чыклаё) размешчаны ў гэтым рэгіёне.