From Wikipedia, the free encyclopedia
Себе́к (Сабе́к), або Су́хас (стар.-грэч.: Σοῦχος) — старажытнаегіпецкі бог вады і разліву Ніла, які маляваўся з галавой кракадзіла; лічыцца, што ён адпужвае сілы зла і з'яўляецца абаронцам багоў і людзей. Паводле «Тэкстаў пірамід», Себек — сын Нейт. Супастаўляўся з Сетам, богам зямлі Гебам, з сонечным бажаством Ра ў форме Себек-Ра і з Асірысам. Себек шанаваўся галоўным чынам у Фаюме, на берагах Мерыдава возера, у Ком-Омба (Омбасе), Кракадылопалі, а таксама некаторых іншых месцах блізкіх да вады. Яго культ быў асабліва распаўсюджаны ў часы Сярэдняга царства, у перыяд кіравання XII дынастыі (19-18 стст. да н.э.), многія фараоны якой мелі рэзідэнцыі ў Фаюме і часам насілі імёны, вытворныя ад імя Себек (напрыклад, Себекхатэп ці Нефрусебек). У позні перыяд з'явілася спадарожная багіня Себектэт.
Себек | |||||
---|---|---|---|---|---|
Бог вады і разліву Ніла | |||||
Міфалогія | Старажытнаегіпецкая | ||||
Пол | мужчынскі пол | ||||
Бацька | Сет | ||||
Маці | Нейт | ||||
Жонка | Renenutet[d] | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Sobek у іерогліфах | ||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.