Сахалінская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сахалінская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на ўсходзе краіны, на востраве Сахалін і Курыльскіх астравах. Абмываецца Ахоцкім і Японскім морамі.
Сахалінская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 кастрычніка 1932 | ||||
Кіраўнік | Валерый Лімарэнка[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | Магаданскі час і Азія/Сахалін[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-SAK | ||||
Код аўтам. нумароў | 65 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уздоўж берагоў вострава Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самы высокі пункт вострава — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх астравоў гарыстая (найвышэйшы пункт — вулкан Алаід, 2339[3] м). Вядома каля 160 вулканаў, 40 з якіх дзеючыя; высокая сейсмічнасць. На тэрыторыі вобласці шмат азёр, балот. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).
Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −6 (на поўдні) да −24 °С (на поўначы), сярэдняя тэмпература жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 °C (на поўначы). Колькасць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у гарах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласці распаўсюджаны рэдкастойная лістоўнічная тайга (на поўначы), лясы з аянскай елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шыракалістыя лясы з ліянамі (на паўднёвым захадзе); у гарах — зараснікі каменнай бярозы і кедравага сланіку.
Сахалінская вобласць адрозніваецца высокай урбанізаванасцю. Толькі меней за 14 % насельніцтва вобласці пражывае ў сельскай мясцовасці. Большасць насельніцтва — рускія (85 %). У вобласці пражываюць таксама ўкраінцы, карэйцы (па 5 %) і прадстаўнікі іншых народаў. Смяротнасць перавышае нараджальнасць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсіўнага паніжэння агульнай колькасці насельніцтва.
Сахалінская вобласць спецыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. У вобласці вядзецца здабыча нафты, газу, вугалю. Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасць; паліўная, вытворчасць будматэрыялаў. Сахалінская вобласць з’яўляецца манапалістам у Расіі па вытворчасці харчовага агару.
Сахалінская вобласць падзяляецца на 17 раёнаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.