From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходне-Сахалінскія горы, Усходні хрыбет — горы ва ўсходняй частцы вострава Сахалін. Даўжыня 280 км, шырыня да 85 км.
Горы моцна падзеленыя падоўжанымі і папярочнымі далінамі; на вышыні 400, 800 і 1100—1250 м захаваліся старажытныя выраўнаваныя паверхні, ва ўсходніх перадгор’ях — марскія тэрасы. Усходне-Сахалінскія горы — антыклінорый, складзены метамарфічнымі пародамі, інтрузіямі і эфузівамі палеазоя і мезазоя. На ўсходзе і поўдні развіты марскія адклады (алеўраліты і інш.) верхнямелавога і неагенавага ўзросту. Сейсмічнасць 6, на ўсходзе да 7 балаў. Клімат марскі мусонны. Зіма суровая. Па прычыне астуджальнага ўплыву Ахоцкага мора лета прахалоднае. Сярэдняя тэмпература студзеня −14 ° С, жніўня 14-16 ° С. Ападкаў выпадае ад 600 да 1000 мм, найбольшая колькасць — летам і ў верасні.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.