From Wikipedia, the free encyclopedia
Сант’яга Рамон-і-Кахаль (ісп.: Santiago Ramón y Cajal; 1 мая 1852, Петылья-дэ-Арагон — 17 кастрычніка 1934) — іспанскі ўрач і гістолаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1909) і Парыжскай АН (1916).
Скончыў Сарагоскі ўніверсітэт (1873). З 1877 года прафесар Сарагоскага, з 1884 года — Валенсійскага, з 1887 года — Барселонскага, у 1892—1922 гг. — Мадрыдскага ўніверсітэта. Арганізатар і кіраўнік лабараторыі біялагічных даследаванняў Мадрыдскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па анатоміі і гісталогіі нервовай сістэмы. Адкрыў адросткі нервовых клетак — дэндрыты і неўрыты (аксоны), выканаў класічныя працы па вывучэнні мікраскапічнай сятчаткі вока, спіннога мозга, мазжачка і іншых аддзелаў галаўнога мозга. Прасачыў працэсы дэгенерацыі і рэгенерацыі нервовых валокнаў, эмбрыянальнага гістагенезу. Стварыў нейронную тэорыю будовы нервовай сістэмы. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1906) разам з Каміла Гольджы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.