Самоа
краіна ў Акіяніі From Wikipedia, the free encyclopedia
краіна ў Акіяніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Само́а (Samoa). Афіцыйная назва — Незалежная Дзяржава Самоа. Плошча — 2,8 тыс. км. кв. Насельніцтва — 170 тыс. чал. (1998 г.). Афіцыйныя мовы — самаанская, англійская.
| |||||
Дэвіз: «Fa'avae i le Atua Samoa» | |||||
Гімн: «The Banner of Freedom» | |||||
Дата незалежнасці | 1 студзеня 1962 (ад Новай Зеландыі) | ||||
Афіцыйная мова | самаанская, англійская | ||||
Сталіца | Апія | ||||
Найбуйнейшы горад | Апія | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
О ле Ао О ле Мало Прэм’ер-міністр | Туіатуа Тупуа Тамасесэ Эфі Наомі Матаафа | ||||
Дзярж. рэлігія | Хрысціянства | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 166-я ў свеце 2935 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць | 188 540 чал. (189-я) 76 чал./км² | ||||
Валюта | Тала (WST) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ws | ||||
Код ISO (Alpha-2) | WS | ||||
Код ISO (Alpha-3) | WSM | ||||
Код МАК | SAM | ||||
Тэлефонны код | +685 | ||||
Часавыя паясы | -11 |
Астраўная краіна ў Акіяніі, якая займае заходнюю частку астравоў Самоа (астатнюю частку архіпелагу займае Амерыканскае Самоа). Сталіца краіны — горад Апія. Да 1997 года краіна мела назву Заходняе Cамоа.
Астравы вулканічнага паходжання, гарыстыя (вышыня да 1885 м, востраў Саваі). Шмат патухлых вулканаў, на востраве Саваі дзеючы вулкан Матавану. Берагі ў многіх месцах акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат субэкватарыяльны і трапічны пасатны, вільготны. Сярэднемесячныя тэмпературы 25—27 °С. Ападкаў 2000—3000 мм, на вяршынях гор да 7000 мм; частыя ўраганы. Шмат горных рэчак і ручаёў. Густыя вільготныя трапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў займаюць 47 % тэрыторыі. Мора багатае рыбай. Нацыянальны парк Оле-Пупу-Пуэ на востраве Уполу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.