![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2585%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2585%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png&w=640&q=50)
Самахвалавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Самахва́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. пасёлак) Самахвалавічы.
Самахвалавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Самахвалавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 354 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гатаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Кацягі, Плябанцы, Пярэсека, Чурылавічы і пасёлак Калініна)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3454 чалавекі[2], з іх 89,5 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4354 чалавекі[4].