From Wikipedia, the free encyclopedia
Паводле Канстытуцыі ад 11 снежня 1947 года (ст. 116), Італьянская Рэспубліка падзяляецца на 20 абласцей (рэгіёнаў, італ.: regioni), з якіх 5, у якіх кампактна пражываюць этнічныя і моўныя меншасці, маюць адменны аўтаномны статус і дадатковыя (акрамя італьянскага) афіцыйныя мовы (азначаны ў дужках у ніжэйзгаданым спісе):
1. Абруца
2. Вале-д’Аоста (французская мова)
3. Апулія
4. Базіліката
5. Калабрыя
6. Кампанія
7. Эмілія-Раманья
8. Фрыўлі-Венецыя-Джулія (фрыўльская, нямецкая, славенская і венецкая мовы)
9. Лацыа
10. Лігурыя
11. Ламбардыя
12. Марке
13. Малізэ
14. П’емонт
15. Сардзінія (сардзінская мова)
16. Сіцылія (сіцылійская мова)
17. Трэнціна — Альта-Адыджэ (нямецкая, ладынская мовы)
18. Таскана
19. Умбрыя
20. Венета
Нумары ў спісе адпавядаюць нумарам на карце.
У рэгіёнах ёсць свае парламенты — рэгіянальныя саветы і ўрады — джунты (giunti), якія маюць паўнамоцтвы ў пытаннях мясцовага самакіравання. Усе рэгіёны, акрамя Вале-д'Аоста, падзяляюцца на правінцыі (італ.: province), якіх налічваецца 110 (дзве з іх, Трэнта і Бальцана з рэгіёне Трэнціна-Альта-Адыджэ, таксама маюць аўтаномны статус). Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на камуны (абшчыны, італ.: communi), якія могуць таксама падпадзяляцца на тэрытарыяльныя часткі (італ.: frazioni). Камуны вельмі разнастайныя па памерах; самай вялікай камунай Італіі па плошчы і насельніцтву з'яўляецца Рым (1285 км2, 2,76 млн чал.), самай маленькай па плошчы — Ф'ера-дзі-Прым'ера (0,15 км2), па насельніцтвў — Педэзіна (34 чал.).
Вобласць | Сталіца | Насельніцтва | Плошча (км²) | Шчыльнасць (чал./км²) | Правінцыі | Лік камун |
---|---|---|---|---|---|---|
Ламбардыя | Мілан | 9 742 676 | 23 861 | 378,5 | Бергама, Брэшыя, Кома, Крэмона, Леко, Лодзі, Мантуя, Мілан, Монца і Брыянца, Павія, Сондрыё, Варэзэ. | 1544 |
Кампанія | Неапаль | 5 813 542 | 13 592 | 419,5 | Авеліна, Беневента, Казерта, Неапаль, Салерна. | 551 |
Лацыа | Рым | 5 626 710 | 17 210 | 297,1 | Фразінонэ, Лаціна, Рыеці, Рым, Вітэрба. | 378 |
Сіцылія | Палерма | 5 029 683 | 25 701 | 193,3 | Агрыджэнта, Кальтанісета, Катанія, Эна[няпэўнае слова], Месіна, Палерма, Рагуза, Сіракуза, Трапані. | 390 |
Венета | Венецыя | 4 885 548 | 18 390 | 246,2 | Белуна, Падуя, Равіга, Трэвіза, Венецыя, Верона, Вічэнца. | 581 |
П’емонт | Турын | 4 424 800 | 25 398 | 165,9 | Алесандрыя, Асці, Б'ела, Кунеа, Навара, Турын, Вербана-Кузьё-Асола, Верчэлі. | 1206 |
Апулія | Бары | 4 079 702 | 19 364 | 207,6 | Бары, Барлета-Андрыя-Трані*, Брындызі, Лечэ, Фоджа, Таранта. | 258 |
Эмілія-Раманья | Балоння | 4 293 825 | 22 122 | 180,1 | Балоння, Ферара, Фарлі-Чэзена, Модэна, Парма, П'ячэнца, Равена, Рэджа-Эмілія, Рыміні. | 348 |
Таскана | Фларэнцыя | 3 686 377 | 22 990 | 152,1 | Арэца, Фларэнцыя, Грасета, Ліворна, Лука, Маса-Карара, Піза, Пістоя, Прата, Сіена. | 287 |
Калабрыя | Катандзара | 2 009 124 | 15 083 | 133,4 | Катандзара, Казенца, Кратонэ, Рэджа-Калабрыя, Віба-Валентыя. | 409 |
Сардзінія | Кальяры | 1 671 001 | 24 090 | 67,7 | Кальяры, Карбонія-Іглезіяс, Медыё-Кампідана, Нуара, Альястра, Ольбія-Тэмпіё, Арыстана, Сасары. | 377 |
Лігурыя | Генуя | 1 614 924 | 5 421 | 289,9 | Генуя, Імперыя, Спецыя, Савона. | 235 |
Марке | Анкона | 1 569 578 | 9 695 | 151,7 | Анкона, Аскалі-Пичено, Ферма*, Мачэрата, Пезара-э-Урбына. | 239 |
Абруца | Л'Аквіла | 1 334 675 | 10 793 | 117,0 | К'еці, Аквіла, Пескара, Тэрама. | 305 |
Фрыўлі-Венецыя-Джулія | Трыест | 1 230 936 | 7 712 | 151,2 | Гарыцыя, Пардэнонэ, Трыест, Удынэ. | 218 |
Трэнціна-Альта-Адыджэ | Трэнта і Бальцана/Боцэн | 1 007 267 | 13 599 | 69,1 | Бальцана/Боцэн, Трэнтэ. | 333 |
Умбрыя | Перуджа | 893 075 | 8 454 | 97,7 | Перуджа, Тэрні. | 92 |
Базіліката | Патэнца | 590 601 | 9 992 | 59,8 | Матэра, Патэнца. | 131 |
Малізэ | Кампабаса | 320 838 | 4 438 | 72,2 | Кампабаса, Ізернія. | 136 |
Вале-д’Аоста | Аоста/Аост | 126 660 | 3 266 | 36,6 | - | 74 |
Усяго ў Італіі | 56 977 736 | 301 171 | 189,2 | 8 092 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.