Абруцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абруцыmap

Абру́цы (іт. Abruzzi) — вобласць у Італіі, адміністрацыйны цэнтр — г. Л’Акуіла. Насельніцтва складае 1280 тыс. чалавек (2008), г.з. каля 2,2 % ад насельніцтва краіны. Рэгіён займае 14-е месца па колькасці жыхароў.

Хуткія факты Абруцы, Краіна ...
Абруцы
італ.: Abruzzo
Thumb
Thumb Thumb
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Марка Марсіліа[d]
Насельніцтва
  • 1 308 451 чал. (2019)[2]
Плошча
  • 10 831,84 км²
Вышыня
над узроўнем мора
563 м
Thumb
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-65
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Падзяляецца на правінцыі:

Геаграфія

Рэгіён Абруцы знаходзіцца ў сярэдняй частцы Апенінскага паўвострава, на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, прыкладна за 100 км на ўсход ад Рыма. Плошча рэгіёна складае 10794 км² (13-е месца ў Італіі), дзве траціны тэрыторыі занята гарамі. Уэбярэжжа раўніннае, на захадзе — Абруцкія горы. Найвышэйшыя пункты Абруцы — Корна-Грандэ (Corno Grande) (2914 м) і Монтэ-Амара (Monte Amaro) (2795 м). Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу.

Гісторыя

У старажытнасці Aprutium, быў заселяны італійскімі плямёнамі. У 304 да н.э. падпарадкаваны рымлянамі. У VII ст. тэрыторыя сённяшняга рэгіёна захоплена лангабардамі, яе паўночная частка склала аснову княства Спалета, а паўднёвая адышла да Княства Беневента. Каля IX ст. тэрыторыя стала называцца Абруцы. З XII ст. пад уладай нарманаў, у складзе Каралеўства Сіцылія. З 1282 г. у складзе Каралеўства Неапаля. З 1861 г. у складзе Аб’яднанага Італьянскага Каралеўства.

Эканоміка

Вобласць аграрная. Галоўныя культуры: пшаніца, кукуруза, цукровыя буракі, бульба, на ўзбярэжжы — аліва, вінаград, цытрусавыя і інш. На горных пашах авечкагадоўля. Развіты цукровая, вінаробная, алейная, тытунёвая, хімічная, машынабудаўнічая, электронная прамамысловасць. Развіта рыбалоўства.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. ISTAT — 1926.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q214195'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3962258'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q33102669'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.