Анкона (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Марке, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Анкона (італ.: Provincia di Ancona) — правінцыя ў цэнтральнай Італіі, у рэгіёне Марке. Плошча 1 940 км², насельніцтва — каля 470 000 чалавек (на 2007 год).
Анкона | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
|
|||
Краіна | Італія | ||
Уваходзіць у | Марке | ||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Глава | Патрыцыя Казаграндэ Эспоста[d] | ||
Плошча |
|
||
![]() |
|||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
Код ISO 3166-2 | IT-AN | ||
Тэлефонны код | 071, 0731 і 0732 | ||
Паштовыя індэксы | 60121–60131 і 60010–60048 | ||
Код аўтам. нумароў | AN | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
На працягу многіх стагоддзяў, пачынаючы з 774 года, гэты край уваходзіў у склад Папскай вобласці — як Анконская Марка. У 839 і 850 гг. Анконскую Марку спусташалі арабскія піраты. У 1357 годзе Анконскай Марцы дадзена была канстытуцыя. У XV—XVI стагоддзях Анконская Марка зрабілася прыстанкам для жыхароў Харватыі, Герцагавіны, Босніі і Бокі Котарскай, якія сыходзілі з родных земляў ад націску пераможных асманаў.
Падчас заваявальных войнаў Французскай рэвалюцыі на тэрыторыі Анконы на кароткі час была абвешчана Анканітанская рэспубліка, якая неўзабаве ўвайшла ў склад Рымскай рэспублікі. Пасля разгрому Напалеона ўлада Папы была адноўлена, але ненадоўга. У 1861 годзе Анкона ўвайшла ў склад Італьянскага Каралеўства. З таго моманту яе лёс непарыўна звязаны з лёсам аб’яднанай Італіі.
Цяпер правінцыя Анкона складаецца з 47 камун, адміністрацыйны цэнтр — старажытны горад Анкона.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.