Рэгенсбургскае біскупства (ням.: Hochstift Regensburg) — адно з суверэнных тэрытарыяльных княстваў Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое было ўтворана ў сярэдзіне XIII стагоддзя і існавала да медыятызацыі 1803 года, калі біскупства было ператворана ў архібіскупства.
Рэгенсбургскае біскупства | |
---|---|
Hochstift Regensburg | |
Статус | Царкоўнае ўладанне |
Сталіца | Рэгенсбургскі сабор |
Год утварэння | XIII стагоддзе |
Імперская акруга | Баварская акруга |
Калегія князёў |
1 месца (палата князёў царквы) |
Медыятызацыя | 1803 Рэгенсбургскае архібіскупства |
Гісторыя
Біскупства заснавана архібіскупам зальцбургскім Святым Баніфацыем у 739 годзе. У XIII стагоддзі статус біскупства быў падняты да імперскага з правамі суверэннага княства імперыі.
У пачатку XVI стагоддзя біскуп Ёхан III упэўнена супрацьстаяў пратэстанцкай Рэфармацыі, але ўжо пры яго пераемніку Панкрацы фон Зінцэнгофене пратэстантамі быў разбураны сабор. У другой палове XVI стагоддзя пропаведзь езуітаў, якія заснавалі ў 1589 годзе каледж у Рэгенсбургу, змяніла сітуацыю на карысць каталікоў. Некаторыя прыходы вярнуўся ў каталіцтва ў 1614 годзе. Пазней, Трыццацігадовая вайна прычыніла вялікую шкоду дыяцэзіі. Горад абрабаваны, а духавенства і біскуп рэпрэсіям.
У 1653 годзе была заснавана дыяцэзіяльная семінарыя.
У 1668 годзе з біскупа Альберта Сігізмунда пачалася чарада архірэяў Рэгенсбурга з кіруючай Баварскай дынастыі, якая доўжылася на працягу 95 гадоў.
У 1803 годзе пры ўсеагульнай медыятызацыі біскупства ператворана ў архібіскупства пад кіраваннем князя-біскупа Карла Тэадора Дальберга. У 1810 годзе тэрыторыя архібіскупства адышла да Баварыі.
Вядомыя біскупы
- Святы Вольфганг
- Святы Альберт
- Іосіф Клімент Баварскі
- Клімент Аўгуст Баварскі
Князі-біскупы
- Зігфрыд (1227—1246)
- Альберт I (1247—1260)
- Святы Альберт (Альберт II Магнус) (1260—1262)
- Леа Тундорфер (1262—1277)
- Генрых II фон Ротэнек (1277—1296)
- Конрад V фон Лупург (1296—1313)
- Мікалай фон Ібс (1313—1340)
- Фрыдрых фон Цолен-Нюрнберг (1340—1365)
- Генрых III фон Штэйн (1365—1368)
- Конрад VI фон Хаймберг (1368—1381)
- Тэадор фон Абенсберг (1381—1383)
- Іаган I фон Мосбург (1384—1409)
- Альберт III фон Штаўф (1409—1421)
- Іаган II фон Штрайберг (1421—1428)
- Конрад VII фон Зост (1428—1437)
- Фрыдрых II фон Парсберг (1437—1450)
- Фрыдрых III фон Планкенфельс (1450—1457)
- Руперт I (1457—1465)
- Генрых IV фон Абсберг (1465—1492)
- Руперт II (1492—1507)
- Іаган III фон дэр Пфальц (1507—1538)
- Панкрац фон Зінцэнгофен (1538—1548)
- Георг фон Папенгейм (1548—1563)
- Вітус фон Фраунберг (1563—1567)
- Давід фон Бургсталь (1567—1579)
- Філіп Баварскі (1579—1598)
- Сігізмунд фон Фугер (1598—1600)
- Вольфганг II фон Гаўзен (1600—1613)
- Альберт IV фон Цюрынг-Штэйн (1613—1649)
- Франц Вільгельм фон Вартэнберг (1649—1661)
- Іаган Георг фон Герберштэйн (1662—1663)
- Адам Лорэнц фон Цюрынг-Штэйн (1663—1666)
- Гедабальд фон Тун (1666—1668)
- Альбрэхт Сігізмунд фон Баерн (1668—1685)
- Іосіф Клімент Баварскі (1685—1716)
- Клімент Аўгуст I Баварскі (1716—1719)
- Іаган Тэадор Баварскі (1719—1763)
- Клімент Венцаслаў Саксонскі (1763—1769)
- Антон Ігнац фон Фугер-Глёт (1769—1787)
- Максіміліян Прокап фон Цюрынг-Этэнбах (1787—1789)
- Іосіф Конрад фон Шрофенберг (1790—1803)
Гл. таксама
- Рэгенсбург
- Склад рэйхстага Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1521 г.
- Склад рэйхстага Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1792 г.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.