![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Richard_R._Ernst_1980s_%2528cropped%2529.jpg/640px-Richard_R._Ernst_1980s_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Рыхард Эрнст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыхард Роберт Эрнст (ням.: Richard Robert Ernst; 14 жніўня 1933, Вінтэртур — 4 чэрвеня 2021, Вінтэртур) — швейцарскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1991) «за ўклад у развіццё метадалогіі спектраскапіі ЯМР высокага дазволу».
Рыхард Эрнст | |
---|---|
ням.: Richard Robert Ernst | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1933(1933-08-14)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 2021(2021-06-04)[5][6] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, даследчык |
Навуковая сфера | хімія і фізічная хімія[10] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() прэмія Марселя Бенуа[d] (1985) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1991) прэмія Вольфа па хіміі (1991) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (17 чэрвеня 1993) Q126416266? (10 жніўня 1999) |
![]() |
Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Цюрыху (1957); ў 1962 г. абараніў доктарскую дысертацыі па фізічнай хіміі. У 1962—1968 гг. — Хімік-даследчык у фірме Varian (Апала-Альта, Каліфорнія). З 1968 г. працаваў у Вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху (з 1976 прафесар); ў 1998 г. выйшаў на пенсію.
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны спектраскапіі ядзернага магнітнага рэзанансу і яе рэалізацыі ў хіміі і медыцыне. Знайшоў (1964) спосаб істотнага павелічэння адчувальнасці метаду за кошт замены павольнай разгорткі па частаце кароткімі інтэнсіўнымі радыёчастотнымі імпульсамі з наступным атрыманнем спектру ЯМР з дапамогай Фур’е-пераўтварэння. Распрацаваў (1975) метад двухмернай ЯМР спектраскапіі.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1991), прэміі Вольфа па хіміі (1991) і шэрагу іншых навуковых прэмій. Член Нямецкай акадэміі прыродазнаўцаў (Леапальдзіна), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1991).