![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Kievan_Rus_in_1237_%2528en%2529.svg/langbe-640px-Kievan_Rus_in_1237_%2528en%2529.svg.png&w=640&q=50)
Рускія княствы
перыяд ў XII-XVI ст. калі старажытная Кіеўская дзяржава (Русь) раздрабілася на незалежныя землі-княствы, уладанні асобных галін роду Рурыкавіч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рускія княствы (1130—1230 гг.) — шэраг дробных дзяржаў, узнікшых пасля распаду Кіеўскай Русі. Існавалі з моманту феадальнай разробленасці да мангольскага нашэсця.
Гістарычная дзяржава | |
Рускія княствы | |
---|---|
![]() |
|
|
|
Мова(ы) | старажытнаруская мова, старажытнарускі ізвод царкоўнаславянскай мовы[d] і старабеларуская мова |
![]() |
Працэс пачаўся з адасаблення Полацкай (пазней з яе складу выйшлі Менскае, Друцкае, Віцебскае княствы), Галіцкай (разам з Валынскай зямлёй утварыла Галіцка-Валынскае княства), Чарнігаўскай, Мурама-Разанскай зямель. У наступны перыяд вылучыліся Гарадзенскае, Тураўскае, Пераяслаўскае, Смаленскае, Суздальскае, Растоўскае і іншыя княствы. Асаблівае месца сярод усіх заняла Наўгародская зямля, якая ператварылася ў баярскую рэспубліку. Да сярэдзіны XII стагоддзя Кіеўская Русь фактычна падзялілася на 13 (па іншых ацэнках ад 15[1] да 18[2]) княстваў.
Будучы ў палітычным дачыненні часам крызісу старажытнарускай дзяржаўнасці, гэтая эпоха характарызуецца ў той жа час эканамічным і культурным уздымам зямель-княжанняў. Галоўнай перашкодай на шляху адасаблення зямель былі перадзелы сталоў і воласцяў.