Феадальная раздробненасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Феадальная раздробненасць (удзельная сістэма) — перыяд паслаблення цэнтральнай улады ў феадальных дзяржавах у сілу рознай па сваёй працягласці і эфекту дэцэнтралізацыі, абумоўленай узмацненнем буйных феадалаў ва ўмовах сеньёрыяльнай арганізацыі працы і воінскай павіннасці. Новыя, больш дробныя тэрытарыяльныя ўтварэнні вядуць практычна незалежнае існаванне, пануючай у іх з’яўляецца натуральная гаспадарка. Тэрмін быў шырока распаўсюджаны ў савецкай гістарыяграфіі, зараз часта выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі.