From Wikipedia, the free encyclopedia
Першае рамаданскае наступленне — агульная назва для серыі нападаў баевікоў на іракскіх сілавікоў і войскі міжнароднай кааліцыі падчас святога для мусульман месяца Рамадан. Колькасць партызанскіх і тэрарыстычных акцый узрасла ў гэты перыяд галоўным чынам з-за веры ў тое, што барацьба з замежнікамі падчас святога месяца ісламу ставіць верніка асабліва блізка да Алаха[3].
Рамаданскае наступленне (2003) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
Дата | 26 кастрычніка — 24 лістапада 2003 | ||
Месца | Ірак | ||
Вынік | няма відавочных вынікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Раніцай 26 кастрычніка 2003 года, у першы дзень Рамадана, у Багдадзе паўстанцы адкрылі агонь з самаробнай шматтрубнай пускавы ўстаноўкі, усталяванай у трэйлеры, які быў зроблены ў выглядзе мабільнага генератара, прыкладна ў 400 метрах ад гатэля «Аль-Рашыд», дзе ў той час знаходзіўся намеснік міністра абароны ЗША Пол Вулфавіц. Восем альбо дзесяць ракет патрапілі ў гатэль, забіўшы аднаго амерыканскага салдата і параніўшы 15 чалавек, у тым ліку сем амерыканскіх грамадзянскіх асоб і чатырох салдат. Было выпушчана яшчэ некалькі ракет, але яны не патрапілі ў цэль. Вулфавіц знаходзіўся на 12-м паверсе, у якім размяшчаюцца афіцыйныя асобы ЗША і кааліцыі ў Багдадзе, і на тым баку гатэля, якая падвергнулася нападу. Аднак ракеты даляталі толькі да 11-га паверха[4].
27 кастрычніка 2003 года паўстанцы арганізавалі скаардынаваны напад тэрарыстаў-смяротнікаў на комплекс Чырвонага Крыжа і чатыры іракскія паліцэйскія ўчасткі ў Багдадзе[5]. Усе выбухі адбыліся з інтэрвалам прыкладна ў 45 хвілін. Чатыры тэрарыста-смяротніка загінулі, але пяты, сірыец, які спрабаваў падарваць чацвёрты паліцэйскі ўчастак, пацярпеў няўдачу пасля таго, як аўтамабіль гэтага чалавека, па-відаць, не выбухнуў. Ён быў застрэлены і паранены іракскай паліцыяй і арыштаваны[2]. У выніку тэрактаў загінулі 35 чалавек, а таксама 244 атрымалі раненні. Сярод загінулых былі таксама 2 амерыканскіх вайскоўцаў
12 лістапада тэрарыст-смяротнік на аўтацыстэрне напаў на штаб італьянскай ваеннай паліцыі ў Насірыі, знішчыўшы яго і забіўшы 28 чалавек, у тым ліку 17 італьянскіх салдат і 2 італьянскія грамадзянскія асобы[6]. Як стала вядома пазней, акцыю ўчыніла групоўка «Армія адзінабожжа і джыхаду»[1].
Гэты напад стаў найкрывавым інцыдэнтам з удзелам італьянскіх салдат з часоў аперацыі «Аднаўленне надзеі» ў Самалі і самай вялікай стратай італьянскіх салдат з часоў Другой сусветнай вайны. Напад, такім чынам, узрушыў Італію і пагрузіў яе ў трохдзёную жалобу. Салдатам зладзілі дзяржаўныя пахаванні.
За час наступлення было збіта некалькі амерыканскіх ваенных верталётаў, што прывяло да вялікай колькасці ахвяр сярод амерыканскіх войск. Тры Sikorsky UH-60 Black Hawks і адзін CH-47D Chinook былі збіты; загінулі 39 салдат і 31 паранены. Два верталёты былі збіты з дапамогай ракетных установак «Страла», якія, хутчэй за ўсё, трапілі ў рукі баевікоў праз чорны рынак. За дзень да пачатку наступлення, 25 кастрычніка, быў збіты яшчэ адзін UH-60 Black Hawk, у выніку чаго былі паранены 5 салдат[7].
У агульнай складанасці, у ходзе падзей кастрычніка—лістапада 2003 года загінула, па афіцыйных даных, 94 байца кааліцыі, сярод якіх 75 амерыканцаў, 17 італьянцаў, 1 брытанец і 1 паляк. Сілавыя структуры Ірака страцілі звыш 50 чалавек забітымі. У паўстанцаў налічвалася больш за 100 загінулых. Страты сярод грамадзянскіх асоб ацэньваюцца ў 2 загінулых падчас атакі на італьянскую базу[6] ў і 33 у тэрактах у Багдадзе[2].
Многія параўноўвалі наступленне на Рамадан з Тэцкім наступленнем 1968 года ў В’етнамскай вайне, бо падабенства было вялікім. У 1968 годзе напады адбыліся ў пачатку в’етнамскага Новага года, свята, якое, як меркавала амерыканскае камандаванне, прадвесціла часовае спыненне гвалту. У Іраку гэтыя падзеі адбыліся ў пачатку святога для мусульман месяца Рамадан. Амерыканскае камандаванне ў Багдадзе меркавала, што свята прынясе паслабленне нападаў, якія пераследвалі амерыканскія войскі. Гэта здагадка была настолькі моцнай, што каменданцкі час у Багдадзе быў часткова адменены[8][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.