From Wikipedia, the free encyclopedia
Пятрушка кучаравая[5], Пятрушка[6][7][8] (Petroselinum crispum) — від роду Пятрушка (Petroselinum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Пятрушка кучаравая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Petroselinum crispum (Mill.) Fuss, 1866 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Лісце пятрушкі, у сушоным і свежым выглядзе, — папулярная кулінарная заправа.
Культывуецца паўсюдна. Часам дзічэе.
Сцябло прамое, галінастае. Лісце бліскучае, трохкутнае, двойчыперыстарассечанае, цёмна-зялёнае, зверху бліскучае.
Па ўтрыманні вітамінаў пятрушка пераўзыходзіць многія віды гародніны і садавіны. У зеляніны яе маецца да 0,2 % аскарбінавай кіслаты, да 0,01 % караціну, тыямін, рыбафлавін, рэтынол, нікацінавая кіслата, багаты набор мінеральных соляў (жалеза, калія, магнію, кальцыю, фосфару), флаваноіды, бялкі, вугляводы, пекцінавыя рэчывы, фітанцыды.
Усе часткі расліны валодаюць прыемным рэзкім смакам, які абумоўлены наяўнасцю эфірнага алею. Утрыманне эфірнага алею ў пладах 2-7 %, у свежай расліне 0,016—0,3 %, у сухіх каранях — да 0,08 %. Ён ўяўляе сабой лёгкарухомую вадкасць зелянява-жоўтага колеру. Асноўным кампанентам эфірнага алею з пладоў і каранёў з'яўляецца апіёл (або камфара пятрушкі)[9]. Акрамя таго, у алеі з пладоў ўтрымліваюцца α-пінен, мірыстыцын, сляды неідэнтыфікаваных альдэгідаў, кетонаў, фенолаў, а таксама стэарынавая і пальміцінавая кіслоты і петрасілан.
Міжземнаморскі від — у дзікім выглядзе расце на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Культывацыя віду пачалася толькі ў IX стагоддзі.
Двухгадовая расліна вышынёй 30-100 см з верацянападобным патоўшчаным коранем.
Цвіце ў чэрвені — ліпені. Кветкі зелянява-жоўтыя. Плады даўгавата-яйкападобныя.
У пладах знойдзеныя эфірны алей, фуракумарын бергаптен і флавонавыя гліказід апіін. У іх утрымліваецца да 22 % тлустага алею, якое складаецца з петразелінавай (70-76 %), алеінавай (9-15), лінолевай (6-18) і пальміцінавай (3 %) кіслот. У кветках пятрушкі выяўленыя кверцэцін і кемпферол, у каранях — апігенін, слізі.
Лісце і карані пятрушкі ў сушоным і ў свежым выглядзе шырока ўжываюцца для араматызацыі ў кулінарыі і кансервавай прамысловасці. Эфірны алей, які атрымліваецца з пладоў і лісця, выкарыстоўваецца пры кансерваванні. Пятрушка валодае рэзкім пахам, саладкаватым рэзкім і даўкім смакам. Больш за ўсё яна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі страў з гародніны, розных салат і супоў з мяса. Дробна нарэзаную зеляніну або цёрты корань дадаюць да варанай рыбы, дзічыны (галоўным чынам птушкі), да маянэзу і страў з бульбы.
У французскай кухні папулярная вымытая і абсушаная зеляніна пятрушкі, абсмаленая ў алеі. Яшчэ цёплай яе падаюць да страў з рыбы і мяса.
Розныя стравы з выкарыстаннем пятрушкі маюць мочегонное дзеянне, спрыяюць выводзінам соляў з арганізма. Зеляніна пятрушкі памяншае потлівасць, паказана пры захворваннях нырак і печані, атэрасклерозе. Некаторыя замежныя навукоўцы лічаць, што свежы сок пятрушкі спрыяе нармалізацыі функцый кары наднырачнікаў і шчытападобнай залозы, умацаванню капілярных крывяносных сасудаў і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.