From Wikipedia, the free encyclopedia
Плі́на — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 5 км на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Пліна.
Пліна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141 м |
Даўжыня | 2,56 км |
Шырыня | 0,51 км |
Плошча | 0,87 км² |
Аб’ём | 0,00601 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,58 км |
Найбольшая глыбіня | 18,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,19—0,21 ‰ |
Празрыстасць | 2.9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 14,6 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 0,87 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,2 м, сярэдняя 6,9 м. Даўжыня возера 2,56 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 6,58 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,01 млн м³, плошча вадазбору 14,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера стромкія, маюць вышыню да 17 м. На поўдні і поўначы вышыня схілаў складае 5—8 м. На захадзе схілы разараныя, на ўсходзе знаходзяцца пад выпасам. Берагі возера нізкія, на паўночным захадзе — сплавінныя. Берагавая лінія утварае залівы і паўастравы. На возеры 2 вострава, агульная плошча якіх складае 6 га (0,06 км²). Ложа ўскладненая ўпадзінамі і водмелямі. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, на большых глыбінях — глеістае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае да 25 м.
Возера слабапраточнае. Упадаюць 7 ручаёў і канаў, таксама выцякае ручай у возера Утвіна.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, язь, лінь, карась і іншыя рыбы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.