Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мясістая, распасцёртая, часам званочкавай формы, канічная, пукатая, бліскучая, гладкая, часм лускаватая, маршчыністая або рабрыста-паласатая. Скурка на шапцы ад белай да амаль чорнай, часцей — буравата-шэрая. Ножка цыліндрычная, зрэдку патоўшчаная каля асновы, мясістая. Пласцінкі свабодныя, шырокія, ад белага да ружаватага колеру. Споравы парашок ружовага колеру. Пакрывала няма.
Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл.; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.