From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларусь 1» — асноўны дзяржаўны тэлеканал Беларусі. Канал уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Вяшчанне ідзе на беларускай і рускай мовах. Дата пачатка вяшчання — 1 студзеня 1956 года. Выкарыстоўваецца для распаўсюджвання прапаганды ў Беларусі[1].
Беларусь 1 | |
---|---|
Тэлеканал «Беларусь 1» | |
Краіна |
Беларуская ССР (1956—1991)
|
Час вяшчання | 06:00 — 02:00 ( па выхадных 06:05 - 02:00) |
Мова вяшчання |
|
Фармат выявы | 1080i (16:9 HDTV) |
Дата пачатку вяшчання | 1 студзеня 1956 |
Аўдыторыя | 9 мільёнаў чалавек |
Уладальнік | «Белтэлерадыёкампанія» |
Раннія назвы |
Беларуская праграма ЦТ СССР (1 студзеня 1956 — 24 снежня 1991) ТБК (25 снежня 1991 — 31 мая 1996) БТ (1 чэрвеня 1996 — 25 верасня 2006) Першы нацыянальны канал (26 верасня 2006 — 4 лістапада 2011) Беларусь 1 (з 5 лістапада 2011 па сённяшні час) |
Роднасныя каналы |
Беларусь 2 Беларусь 3 Беларусь 24 НТВ-Беларусь |
Голас канала | Аляксандр Міхайлавіч Цімошкін |
Слоган | Гэта - Беларусь-1! |
Сайт | tvr.by |
Служба навін «Беларусь 1» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах «Беларусь 1» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[6]. Расійскія супрацоўнікі «Russia Today» замянілі беларускіх калег, якія звольніліся з каналу «Беларусь 1» у знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў[7].
Напрыканцы верасня 2020 года ў эфіры канала былі паказаны прызнальныя паказанні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[8]. Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў РУУС Першамайскага раёна Мінска Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасля і паказаныя па «Беларусь 1», асабіста і камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім заплацілі каардынатары[8].
Тэлеканал змяніў 7 лагатыпаў. Цяперашні — восьмы па ліку.
З 1993 па 1998 стаяў у правым ніжнім вугле. З 1998 па 2011 стаяў у левым верхнім вугле. З 2011 па сённяшні час стаіць у правым верхнім вугле.
Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзінфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму[9][10].
Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, якой належыць «Беларусь 1», неаднаразова траплялі ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12][13].
Паводле журналісткі агенцтва тэленавін , якая пакінула канал падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на «Беларусь 1» існавала сур’ёзная цэнзура[14]. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ»[14]. Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.