![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Forms_of_government_2021.svg/langbe-640px-Forms_of_government_2021.svg.png&w=640&q=50)
Парламенцкая рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламенцкая рэспубліка — разнавіднасць рэспублікі з перавагай паўнамоцтваў на карысць парламента. У парламенцкай рэспубліцы ўрад адказвае толькі перад парламентам, а не перад прэзідэнтам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Forms_of_government_2021.svg/640px-Forms_of_government_2021.svg.png)
Пры такой форме праўлення ўрад фармуецца з дэпутатаў партый, якія валодаюць большасцю галасоў у парламенце. Урад застаецца ва ўладзе да таго часу, пакуль мае падтрымку парламенцкай большасці. У выпадку страты даверу большасці парламента ўрад ці выходзіць у адстаўку, ці дамагаецца праз кіраўніка дзяржавы роспуску парламента і прызначэння новых выбараў. Такая форма праўлення існуе ў краінах, якія адрозніваюцца развітой, у значнай меры самарэгулявальнай эканомікай (Італія, Турцыя, Германія, Грэцыя, Ізраіль і інш.) Выбары пры такой сістэме дэмакратыі звычайна праводзяцца па партыйных спісах, гэта значыць выбаршчыкі галасуюць не за кандыдата, а за тую ці іншую партыю.