![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/%25D0%259F%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4_%25D0%25BF%25D0%25BE_%25D1%2581%25D0%25BB%25D1%2583%25D1%2587%25D0%25B0%25D1%258E_%25D0%2594%25D0%25BD%25D1%258F_%25D0%25BD%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2581%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B8_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25B8%25D0%25B8_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B8_%25D1%2583%25D1%2587%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B8%25D0%25B8_%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B8%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25B8%25D0%25B8_%25D0%2597%25D0%2592%25D0%259E_%252815%2529.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4_%25D0%25BF%25D0%25BE_%25D1%2581%25D0%25BB%25D1%2583%25D1%2587%25D0%25B0%25D1%258E_%25D0%2594%25D0%25BD%25D1%258F_%25D0%25BD%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2581%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B8_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25B8%25D0%25B8_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B8_%25D1%2583%25D1%2587%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B8%25D0%25B8_%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B8%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25B8%25D0%25B8_%25D0%2597%25D0%2592%25D0%259E_%252815%2529.jpg&w=640&q=50)
Паланэз (РСЗА)
РСЗА / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Паланэз» — беларуская рэактыўная сістэма залпавага агню вялікай далёкасці.
Паланэз | |
---|---|
![]() | |
Тып: | рэактыўная сістэма залпавага агню |
Краіна: | ![]() |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | з 2016 года |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)[1] |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Ігар Данцоў, Юрый Чорны |
Распрацаваны: | 2015 |
Вытворца: | Завод дакладнай электрамеханікі |
Гады вытворчасці: | з 2015 года |
Усяго выпушчана: | 26 (на 2019 год) |
Варыянты: | Паланэз-М |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 45 000[2] |
Даўжыня, мм: | 12 669[3] |
Шырыня, мм: | 3070 |
Вышыня, мм: | 3025 |
Экіпаж (разлік), чал.: | 3 |
Калібр, мм: | 301 |
Прыцэльная далёкасць, м: | 50 000 м |
Максімальная далёкасць, м: |
300 000 м |
Упершыню была прадэманстравана 9 мая 2015 года на ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Мінску[4]. 22 жніўня 2016 года яе прынялі на ўзбраенне ў Беларусі[5].
РСЗА «Паланэз» створана беларускімі арганізацыямі абароннага сектара эканомікі і адпавядае найлепшым сусветным аналагам. Кожная баявая машына гэтай сістэмы здольна адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласці 200 км. Шасі баявых і транспартна-зараджальных машын РСЗА «Паланэз» выраблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў[6].
Астатнія характарыстыкі сістэмы невядомыя, аднак, на думку ваенных экспертаў і на падставе знешняга выгляду комплекса, убачанага на парадзе, ён створаны на аснове кітайскай сістэмы Norinco AR3[7] з магчымым выкарыстаннем ракет[8].